Асцярожна, Чэхія зачыняецца

 
Чехія

Чэхія не будзе больш выдаваць украінцам дазвол на працу

Чэхія неўзабаве можа застацца без украінскіх працаўнікоў, а беспрацоўныя ўкраінцы не змогуць паехаць на заробкі на радзіму Швейка. З нагоды самага вялікага ў гісторыі краіны беспрацоўя, урад вырашыў часова прыпыніць выдачу дазволаў на працу замежнікам з-за межы ЕС.

Па дадзеных чэшскага Міністэрства працы, беспрацоўе ў краіне зараз дасягае 10%. Афіцыйна, адных ўкраінцаў працуе ў краіне звыш 5 тыс. Колькіх грамадзян Украіны працуе тамака нелегальна - невядома. Акрамя іх - дзесяткі тысяч малдаван, манголаў, в'етнамцаў. Таму ўрад вырашыў прыняць пратэкцыянісцкія меры – новыя працаўнікі дазволу на працу не атрымаюць, а тым, хто ўжо мае, падоўжыць дазвол будзе амаль немагчыма.

Акрамя таго, Міністэрства працы папярэдзіла працадаўцаў, што ў выпадку звальнення ўкраінца або в'етнамца, яны павінны аддаць месца чэху або гастарбайтэрам з ЕС - славакам, палякам, баўгарам або румынам.

Па паведамленнях украінскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
.d88P 888 888 Y88b. d88P Y88b. d88P
8888" Y88b. d888 "Y88888" "Y88888"
"Y8b. "Y888P888 .d8P""Y8b. .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.