У літоўскай сталіцы, на ўзбярэжжы Віліі, паміж мастамі з’явілася экстравагантная скульптура. Людзям, далёкім ад мастацтва, яна нагадвае выгнутую каналізацыйную трубу. У сапраўднасці ж гэта – кампазіцыя “Арка на ўзбярэжжы”, створаная ў рамках праграмы “Вільня - культурная сталіца Еўропы”.
Скульптура-труба ўпрыгожвае ўзбярэжжа паміж Зялёным мостам і мостам Міндоўга. Яе аўтары – прафесійныя скульптары Робертас Анцініс, Міндаўгас Навакас і Валдас Урбанавічус – атрымалі пад свой авангардны праект 100 тыс літаў (37 тыс даляраў).
Апроч вялізнае трубы, далей, уздоўж узбярэжжа з’явілася яшчэ некалькі кампазіцыяў. Архітэктурная акцыя, як вынікае з водгукаў прэсы, рэзка падзяліла віленскую грамадскасць. Прафесійныя мастацтвазнаўцы прызналі “сантэхнічныя” скульптуры “найлепшым, што было зроблена ў межах мастацкіх праграмаў культурнай сталіцы Еўропы”.
Палітыкі ж і абываталі страшэнна абураюцца. Адзін з лідэраў кансерватыўнае партыі Кястуціс Масюліс дык наўпрост заявіў: “Людзі гэта ўспрымуць проста як трубу, па якой цячэ г...”.
(паводле матэрыялу kurier.lt)
Комментарии
Отправить комментарий