To be…kurwa…or not to be?

 
evrodeputaty.jpg

Нягледзячы на расчараванне "заканчэннем памаранчавай рэвалюцыі" і перамогай Януковіча, Еўрапарламент працягвае дэбаты адносна новага прэзідэнта і будучыні Ўкраіны. Большасць дэпутатаў заявілі пра гатовасць да супрацоўніцтва з новай камандай украінскіх палітыкаў незалежна ад іх поглядаў, а таксама геапалітычных упадабанняў. Аднак хуткасць збліжэння Ўкраіны з ЕС выклікала гарачыя дэбаты.

Найболей рашуча выказаліся польскія дэпутаты. Яны прапанавалі Еўракамісіі ў бліжэйшы час надаць Украіне… сяброўства ў ЕС. "Ці мы маем права заклікаць людзей да нейкіх ахвяраў дзеля будучыні, калі ім гавораць, што яны вечна будуць знаходзіцца ў калідоры ЕС? Прашу паведаміць украінцам, што аднойчы яны будуць у ЕС. Мы павінны скасаваць візы і заявіць, што дзверы ў Еўропу адчыненыя", - лічыць Павал Каваль, старшыня парламенцкай камісіі па супрацоўніцтве з Украінай.

Аднак, большасць кансерватараў не хавалі сваіх расчараванняў. "Я ў роспачы, таму што Януковіч не дэмакрат. Ён адыдзе ад НАТО, а пра ЕС будзе толькі гаварыць", - заявіў брытанскі кансерватар Чарльз Танок.

Па матэрыялах польскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.   888888888  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b 888
Y88b. d88P Y88b. d88P 888 888
"Y88888" "Y88888" 888d888b. 8888888b.
.d8P""Y8b. .d8P""Y8b. 888P "Y88b "Y88b
888 888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.