Беларусы па-за ўвагай

 
kryg.jpg

Кіраўніцтва Літвы забыла пра беларусаў падчас Грунвальдскіх урачыстасцяў

У прамове, прысвечанай 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ адзначыла ўклад польскага і літоўскага народаў у перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Вось толькі забылася спадарыня Прэзідэнт на той факт, што з 40 харугваў ВКЛ у Грунвальдскай бітве толькі 4 былі з этнічных літоўскіх земляў, 8 - з украінскіх, а 28 харугваў прадстаўлялі этнічныя беларускія землі.

Пад кракаўскім помнікам ў гонар перамогі ў Грунвальдскай бітве Грыбаўскайтэ павіншавала польскі народ з 600-годдзем "нашай вялікай перамогі". Гэтую перамогу прэзідэнт Літвы назвала знамянальнай для абодвух народаў.

"На працягу стагоддзяў нашы народы лучыць лёс, агульныя ідэалы, імкненні і нават самыя яркія асобы ў нас таксама агульныя. Ягайла і Вітаўт, Ядзвіга і Барбара, Адам Міцкевіч і Чэслаў Мілаш", - адзначыла Даля Грыбаўскайтэ. Ну што ж, відаць, у Літве праходзіць свая кампанія "Гавары праўду".

Па паведамленнях літоўскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   888888888    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b 888 d88P Y88b d88P Y88b
888 888 888 888 Y88b. d88P
888d888b. 8888888b. Y88b. d888 "Y88888"
888P "Y88b "Y88b "Y888P888 .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.