Ва Ўкраіне вызначыліся з пераможцамі Нобелеўскай алімпіяды
У Днепрапятроўску ў рамках Міжнароднага Нобелеўскага эканамічнага форума адбылася Сусветная Нобелеўская студэнцкая алімпіяда. Удзельнікі Алімпіяды прадставілі уласныя гіпотэзы для тлумачэння тэндэнцый развіцця сусветнай эканомікі. Разгледзеўшы 67 прац з розных краін свету, чальцы навуковага камітэта так і не здолелі вызначыць пераможцу. Другое жа месца дасталася студэнтам Артуру Макарану (Ерэван) і Фабіё Порфідыё (Рым). Трэцяе - студэнтам з Украіны і Расіі: Марыне Ўласавай-Захарчанцы (Днепрапятроўск), Юліі Камар (Харкаў) і Максіму Шацкаму (Белгарад).
Міжнародны Нобелеўскі эканамічны форум у Днепрапятроўску адбыўся 19 -21 траўня. Для абмеркавання інавацыйных шляхоў для пераадолення глабальнага крызісу на Форум сабраліся ўплывовыя навукоўцы і грамадскія дзеячы з Украіны, Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Румыніі і іншых краін.
Па паведамленнях украінскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий