Невядома чаму вырашыў напісаць рэцэнзію на канцэрт Rammstein, але ж потым спахапіўся - я ж на яго не хадзіў. Так ужо сталася, відаць быў не той час і не тое месца. А вось пісаць рэцэнзіі "на слых" па прынцыпе "Рабіновіч напеў" на жаль пакуль не навучыўся. Хаця мяркую, што для дасведчаных "пёраў" гэта зусім нескладанае заданне.Read more
Сто гадоў таму, на пачатку сакавіка, ў шэрай і бруднай пасля зімы Еўропе строгія жанчыны, нібы тыя галодныя птушкі збіраліся на сходы і патрабавалі роўнасці. Пабляклая постаць маці-выхавацелькі на тле кветачак, анёлкаў і калысак ў прыніжанай пратэстантызмам сям'і тых жанчынаў зусім не цікавіла. Вясна стала парой абуджэння феміністычнага руху і пачаткам вялікай барацьбы за Вялікую роўнасць.Read more
Так уж получилось, что волей судьбы меня занесло в Италию и не куда-нибудь, а в Рим. Первые впечатления от города надолго останутся в моей памяти – этот город поражает своей красотой. Но кроме известных всему миру достопримечательностей эта страна еще удивляет и своими дорогами, а также водительскими умениями местных жителей.Read more
замест рэцэнзіі
Панядзелак не надта спрыяльны дзень для спатканняў з аўтарытэтамі еўрапейскага маштабу. Класічны недахоп вольнага часу ў гэты дзень, які збольшага абумоўлены спадчынай мінулага тыдня, не дае наладзіцца на адэкватнае ўспрыманне неўміручых ісцін. Мусіць, таму 15 лютага на сустрэчу з Эрыкам Фіхтэліўсам, "залатым пяром" шведскай журналістыкі сабралася не болей за два дзесятка журналістаў з "правільных" і няправільных" перыядычных выданняў. Трэба адзначыць - калегі паводзілі тактоўна, ўзаемных кпінаў сабе не дазвалялі.Read more
Стереоскопия появилась (когда бы вы думали?) в 1840 году, фактически через несколько лет после того, как фотографические опыты вышли за пределы лабораторий. Первые 3D-фильмы снимались с 1890 (ещё до Люмьеровских премьер). Зная это, трудно поверить, что 3D-версия "Аватара" наделала такого шороху и воспринимается как фантастическая технология.Read more
Людская памяць абіральная. Яна адчайна баніць і скідае ў архіў ганьбы і крыўды, зламаныя насы і асабісты агляд на мытні. На "рабочым стале" застаецца адно найбольш цікавае. Гэта звычайна тое, што можна паназіраць звонку без рызыкі быць уцягнутым самому ў працэс.Read more
Каго ўяўляе сабе паспаліты беларус, калі чуе слова "валанцёр"? Прышчаватага студэнта са старой Еўропы, які едзе за край свету, каб ад відна да відна апекавацца хворымі на СНІД адно за ежу і дах над галавою? Магчыма. А можа гэта вобраз гарадскога дзівака, які назаляе суседзям прапановамі разам зладзіць у пад'ездзе сходы для дзіцячых вазкоў?Read more
Чамусьці лічыцца, што служба ў войску - школай для сапраўдных мужчын, а вось альтэрнатыўная служба ў шпіталях і дзіцячым дамах - "бабскай" працай, такім сабе курортам для тых, хто не ў стане "адкасіць" ад мужчынскага абавязку. Няма мовы - войска гартуе цела і дух у экстрэмальных абставінах. Аднак чаму ж догляд інвалідаў і хворых не можна назваць экстрэмальнымі умовамі?Read more
Гістарычны досвед нацыі - цікавая рэч. Без яго немагчыма збудаваць нацыянальную ідэнтычнасць, асэнсаваць сваё месца і прызначэнне ў часе і прасторы, адначасова гэты досвед можа стаць крыніцай шматлікіх фобіі, якія могуць істотна абмежаваць нацыі магчымасці для далейшага развіцця. Беларусы ў гэтым выпадку зусім не выключэнне з правілаў.Read more
Вераснёвае нацыянальнае апытанне, зладжанае НІСЭПД засведчыла даволі нечаканы факт: колькасць прыхільнікаў еўраінтэграцыі перавысіла колькасць энтузіястаў інкарпарацыі ў Расію. Стасунак першых да другіх складае 44% да 32%. Беларускія сацыёлагі ды журналісты адразу пачалі шукаць магчымыя версіі зменаў у геапалітычнай свядомасці, аднак, дзякаваць Богу, устрымаліся ад грунтоўных высноваў і доўгатэрміновых прагнозаў, слушна заўважыўшы, што варта пачакаць хаця б да зімы.Read more
Малая котка для самотнага мужчыны - гэта сур'ёзнае выпрабаванне. Яе існаванне бурыць прастору, якую ты так старанна выбудоўваў штодзень, штомесяц, а нават штогод. Усё было на сваіх месцах, структура прасторы выдавалася дасканалай, рух у ёй быў прадказальны, бо ты стварыў алгарытм дзеянняў і здавалася нішто не можа яго змяніць.Read more
Ах, нешта нам беларусам апошнім часам "папёрла". Крызісу ў нас няма, бабульцы -Еўропе нарэшце надакучыла паказваць нам свае апетытныя клубы і яна вырашыла павярнуцца да нас каб прадэманстраваць іншыя вабноты. Дый з Усходу ўвагай нас не абдзяляюць. Вось і вялікая княгіня Марыя Раманава вырашыла наведаць "частку былой імперыі, якая зараз існуе самастойна".Read more
Калісьці на адным са шматлікіх семінараў, прысвечаных польскаму досведу палітычнай і эканамічнай трансфармацыі, з польскага боку раптам прагучала фраза, якая выклікала ў шмат каго з прысутных беларусаў шчырае здзіўленне, а ў некаторых нават пачуццё ўнутранага пратэсту. Фраза гучала прыблізна так: "Кепскія вучні гэтыя беларусы.Read more
Айчынныя культуртрэгеры ў паніцы. Хто б мог падумаць, што вось ужо другі раз сёлета музычны твор прымусіць большасць з іх шчыра жахнуцца на ўсю Інтэрнэт-прастору: "Айчынная культура ў небяспецы!". Першы раз гэта адбылося з нагоды гвалтоўнага з'яўлення ў сеціве альбома "Малітва вайны" неапаганскага гурта "Крывакрыж".Read more
Нарэшце адбылося! Мы ўжо пачалі губляць надзею, збіраць рэчы, купляць мінералку і каўбасу ў дарогу, але ён бац - і ўзнік перад нашымі вачыма. Слынны "голы каляндар" пад назвай "Канец слова" з выявамі паэтаў, празаікаў, эсэістаў і філосафаў, які рыхтаваўся ў рамках праекта "pARTisan " ПАБАЧЫЎ СВЕТ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ. Роды былі цяжкія, аднак хлопчык нарадзіўся здаровенькім і даволі важкім.Read more