Кіно, музыка, etc

molatau's picture

Тут можна пачытаць меркавання рэдакцыі наконт музыкі, кіно, культурнага жыцця ў Мінску і ў свеце, а таксама паспрачацца з намі.

Rammstein ды экібаны

rammstein_pussy.jpg

Невядома чаму вырашыў напісаць рэцэнзію на канцэрт Rammstein, але ж потым спахапіўся - я ж на яго не хадзіў. Так ужо сталася, відаць быў не той час і не тое месца. А вось пісаць рэцэнзіі "на слых" па прынцыпе "Рабіновіч напеў" на жаль пакуль не навучыўся. Хаця мяркую, што для дасведчаных "пёраў" гэта зусім нескладанае заданне.Read more

Складанае мастацтва абыякавасці

заповеди журналиста

замест рэцэнзіі

Панядзелак не надта спрыяльны дзень для спатканняў з аўтарытэтамі еўрапейскага маштабу. Класічны недахоп вольнага часу ў гэты дзень, які збольшага абумоўлены спадчынай мінулага тыдня, не дае наладзіцца на адэкватнае ўспрыманне неўміручых ісцін. Мусіць, таму 15 лютага на сустрэчу з Эрыкам Фіхтэліўсам, "залатым пяром" шведскай журналістыкі сабралася не болей за два дзесятка журналістаў з "правільных" і няправільных" перыядычных выданняў. Трэба адзначыць - калегі паводзілі тактоўна, ўзаемных кпінаў сабе не дазвалялі.Read more

Крывы "трусік"

волшебный кролик

Айчынныя культуртрэгеры ў паніцы. Хто б мог падумаць, што вось ужо другі раз сёлета музычны твор прымусіць большасць з іх шчыра жахнуцца на ўсю Інтэрнэт-прастору: "Айчынная культура ў небяспецы!". Першы раз гэта адбылося з нагоды гвалтоўнага з'яўлення ў сеціве альбома "Малітва вайны" неапаганскага гурта "Крывакрыж".Read more

Аголенае слова

Голое слово

Нарэшце адбылося! Мы ўжо пачалі губляць надзею, збіраць рэчы, купляць мінералку і каўбасу ў дарогу, але ён бац - і ўзнік перад нашымі вачыма. Слынны "голы каляндар" пад назвай "Канец слова" з выявамі паэтаў, празаікаў, эсэістаў і філосафаў, які рыхтаваўся ў рамках праекта "pARTisan " ПАБАЧЫЎ СВЕТ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ. Роды былі цяжкія, аднак хлопчык нарадзіўся здаровенькім і даволі важкім.Read more

Во...бла

Во..бла

Калі наведваеш сустрэчы літаратараў-пачаткоўцаў альбо паседжанні новаствораных, але ўжо амбітных літаб’яднанняў, канчаткова пераконваешся: паэт — гэта хвароба. Часам такія вячоркі могуць выглядаць як сход асацыяцыі ананімных алкаголікаў, якіх любяць паказваць у галівудскіх фільмах.Read more

Яны стаялі да апошняга

рыбный день

Хто-небудзь калі-небудзь задаўся падлічыць, колькі цікавых, так званых, культавых месцаў, якія стваралі мінскую "наасферу" знікла за апошнія 20 гадоў? Не думаю. Змены гарадскога ландшафту засталіся па-за ўвагай большасці літаратараў і гісторыкаў, а журналісты ўзгадваюць пра іх хіба што падчас сяброўскіх "міжсабойчыкаў" на кухні.Read more

Вада ў ступе

спутниковая тарелка

Ізноў пра “Белсат”, хоць сіл застаецца ўсё менш. Апошнім часам сітуацыя вакол Белсату выглядала амаль ірацыянальна. Знянацку знялі - знянацку аднавілі, грошай не далі - запэўнілі, што дадуць, крычалі "Нарэшце знялі!" - потым "Дзякуй Богу, вярнулі!". Амаль год упарта казалі "брыдкая ты, паглядзі на сябе, страшыдла, ты ж нікому не патрэбная", а потым прызналіся, што насамрэч кахаюць.Read more

Дзень раўнадзенства

гуканне вясны

"Эці апяць сабіраюцца. Не, каб дома пасядзець ці у "Сталіцу" якую схадзіць, піва папіць, ну альбо проста ціхенька па музею пахадзіць, Аднак, бач ты, нада ім з песнямі, кастрамі, абрадамі разнымі..цьфу. А тут яшчэ гэтае 25 сакавіка… Вы там праслядзіце каб усё было ціха і без гэтых …забабонаў..пашліце к ім парцізана якога, каб паслухаў, і паглядзеў чэм аны там занімаюцца…" .Read more

Сіметрычны адказ

Почти Мата Хари

Я не ведаю чаму, але апошнім часам з Польшчы палезлі героі і антыгероі Другой сусветнай вайны як тыя пчолы з вулля. А некаторыя - як ротмістр Вітальд Пілецкі - хутчэй за ўсё стануць агульнаеўрапейскімі прыкладамі для нашчадкаў. Праўда антыгерояў - братоў Бельскіх - выцягнулі з небыцця галівудскія прадзюсары (ці як гэта - прамоўтэры) і да польскай гісторыі яны датычныя ўскосна, аднак Еўропа таксама будзе асацыяваць іх з Польшчай.Read more

Чорна-белы экран

черно-белое

Ужо стала традыцыяй ганьбіць канал "Белсат", а разам з ім усё еўрапейскае тэлебачанне. Новая хваля абвінавачванняў у непрафесійнасці і "жудаснай правінцыйнасці" пракацілася па Байнэту. У гэты раз камяні паляцелі ў бок "белсатаўскіх" серыялаў (збольшага польскіх). "Афіцэры", "Мент", "Ранча", "Пітбуль" - вось назвы ключавых польскіх серыялаў, якія транслююцца на канале.Read more

Жыве Немэн!

концерт памяти

Летам 2004 году малады беларускі спявак Пётр Ялфімаў ўзяў Гран-пры на галоўным шоў “саюзнай дзяржавы” - “Славянскім базары”. Як тады вішчэлі афіцыйная прэса і тэлебачанне! “Гэты прарыў у музыцы адбыўся таксама дзякуючы таму, што Ялфімаў выбраў на конкурс цудоўную песню “Dziwny jest ten swiat” нашага земляка Чэслава Немэна”! Міхаіл Фінберг наўпрост назваў Немэна “польска-беларускім класікам”.Read more

Змены для "Змены"

военное кладбище

Няхай на мяне абражаюцца ў ЖЧ, аднак, катэгарычна не магу пагадзіцца з тым, што Мінск - “утульны” горад. Ані каліва ўтульнасці тут нема. І гэта кажа вам карэнны “мінчук”, які нарадзіўся практычна ў сэрцы горада – на вуліцы Валадарскага у радзільне №1, а першыя гады жыцця правёў у старым дамку на Ракаўскай (за Саветамі – Астроўскага). Ці гэта можа мне так падаецца?Read more

Гвалт і яшчэ раз гвалт

звезды ар-эн-би

Калі я быў з экскурсіяй у сумнавядомым канцлагеры Асвенцым, хлопец-украінец, які нас праводзіў, сказаў: "У канцлагеры умовы існавання экстрэмальныя, а ў экстрэмальных умовах чалавек альбо дзічэе і становіцца жывёлай альбо сягае да святасці". Часам мне падаецца, што шоў-бізнэс, асабліва амерыканскі - гэта суцэльная эстрэмальшчына, так як канцлагер, толькі наадварот. І тут таксама можна альбо даць волю ўсім сваім нячысцікам альбо ўзняцца над слабасцямі і заганамі. Часамі ва ўмовах паўсюднай манны нябеснай і марцыпану пад нагамі стрымаць сябе бывае цяжэй.Read more

"Партызаны" ідуць

pARTisan N8

У першыя годы незалежнасьці, з несавецкіх выданьняў беларускі “прасунуты” чытач меў адначасова ўсё і нічога. З аднаго боку ён меў “Нашу Ніву”, фармальна газэту, фактычна часопіс, газэту, радыё, форум, энцыклапедыю, карацей, “нашае ўсё”. Культурна-грамадзкі фэномэн, як ні круці.Read more

Развлечения для среднего возраста

Генезис, так сказать...

Тем кто устал от праздников или заскучал после ярких безудержных новогодних вечеринок рекомендую одно немного мазохистское развлечение. Местами приятно, местами терапевтический эффект имеется.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя