Вельмі Сярэдняя Еўропа

cynamon's picture

Пішу для не-мэтавай аўдыторыі. У сэнсе - якая ты маладзёж, калі не ведаеш, хто такі Карэл Гот! Апрача Карэла Гота, цікаўлюся сабой, дзецьмі, бюстамі, сабачкамі і трусянятамі. І не кажы, кума, што гэта нецікава!

Пост-капіталізм з каляровым тварам

Малюй, дзетка, малюй

Старажытныя грэкі не ведалі аранжавага колеру, а бразільскія індзейцы камайюра і па сёння не адрозніваюць сіняга ад зялёнага. Даруем адсталым англасаксонцам дальтанізм на блакіт і яшчэ раз паўторым, замест іхнага “Richard Of York Gave Battle In Vain” - “Чорцік Аднойчы Жалейку Знайшоў, Бадзёра Сабраўся Фукаць”. Амэн.Read more

КаралЁвы Вандэрлэнду

Рапунцэля

З спадарыняй Арынай, найстарэйшай жыхаркай Вандэрлэнду, мы сустрэліся выпадкова, у чарзе на мазырскі КПП. Яна нечакана пагадзілася нам рассказаць, як усё адбывалася насамрэч. Вакол яе падзення ў яму, усьлед за белым трусом у капелюшы, дагэтуль ходзіць процьма пагалосак. Прапануем Вашай увазе частковую расшыфроўку гутаркі з умудранаю, але яшчэ вельмі аптымістычнаю паняю.Read more

Гэтыя дзіўныя белыя людзі

дзіўныя вы

У маёй барсэтцы менскага джэнтры дагэтуль ляжалі тры канцэртныя жувачкі. Першая - “Пайшлі дамой”, другая – “Дзеньгі та заплочаны”, і трэцяя – “Как-Усягда-Гасцепрыімная-Мінская-Публіка”. Пасля канцэрту Цэзарыі Эвары нечакана з’явілася чацвертая.Read more

ПАТРЫКеевічы

дзень св патрыка

Нет повясьці смутнейшае на свеце... Шэсць дзяўчат у зялёных спадніцах і мяккім абутку апантана падкідваюць ногі на пляцоўцы ў ірландскім рытме “не даставайся ж ты нікаму”. Падпітыя хлопцы пад лаўкамі выглядаюць не так марна. Прынамсі, на іхным месцы ты дакладна мог бы аказацца.Read more

Трохі журналістыкі ў стылі "жоўты поп"

лідзія-нібыта-капаня

Руская, якую пераехаў трактар... Гэткімі словамі ахарактарызавала прадстаўнічку Польшчы на Еўрабачанні-09 зайздросная каляжанка. Аднак, сама Лідзія Капаня (Kopania), абраная 14 лютага музычным дэлегатам на маскоўскі фэст, асабліва не пераймаецца і, паводле інтэрвію агенцтву РАР, лічыць, што “лепей не станавіцца ў шэраг і азірацца па баках, ацэньваючы сябе вачыма іншых”.Read more

Сакалюк і no man’s bush

сокалюк фейсбук

Пачынаючы з часоў Джэка Трыбушыльніка, славяне не перастаюць тэрарызаваць англа-саксаў. Праўда, у XIX-XX стст з усходнееўрапейскімі імігрантамі справа была ясная – polacks, “палячкі”. Выпадак аўстралійскага падпальшчыка Брэндана Сакалюка прымушае чухаць патыліцы...Read more

Бахарэвіч точыць скальпель

сарока на шыбеніцы

Што агульнага паміж Бенэдыктам Спінозам і Альгердам Бахарэвічам? І таму, і другому часта задаюць недарэчныя пытанні. Першаму – “Ці Вы яўрэй?”, а другому: “Як Вам жывецца на эміграцыі?”. У пэўным сэнсе, галандскі філосаф і беларускі раманіст яшчэ бліжэйшыя адно аднаму...Read more

Канцэрты ў Чэхіі-2009

громіт едзе ў прагу

Прапаную аматарам музыкі, недалёкіх падарожжаў і шэнгенскіх візаў кароткі агляд канцэртаў сусветных зорак, што маюць выступаць у Чэхіі цягам бліжэйшага паўгоддзя.Read more

Куды падзеліся задрыпанцы?

громіт дагары нагамі

Гэта было ў тыя далёкія часы, калі з курыцы яшчэ не зрабілі “пціцы”, а ўвесь напаўсавецкі Мінск гаварыў – “Польшча - дааа, там, на Западзе, культура”. А хто зусім не ўмеў па-польску – чытаў беластоцкую “Ніву”.Read more

Калі Б У Нас Былі Горы

если бы у нас были горы

Жывіце так, каб было не страшна прадаць свайго папугая галоўнай пляткарцы гораду”, – раіў суайчынікам адзін стары амерыканскі гумарыст. Падобна, што з 1 студзеня місію галоўнай пляткаркі дабраахвотна ўзяла на сябе Чэхія. І распачала сваё старшыняванне ў Еўропе з скандальнае выставы ў галоўным брусэльскім будынку Рады ЕС.Read more

5 міфаў пра Трох Каралёў

три короля

Шмат дзе ў Сярэдняй Еўропе 6 студзеня ў маляўнічыя паходы па гарадскіх вуліцах выправіліся “Тры Каралі”. Гэтак каталікі адзначаюць свята Богаяўлення, якое ўсталяванае ў памяць аб пакланенні нованароджанаму Хрысту “мудрацоў з Усходу”. Аднак жа, за шмат стагоддзяў героі евангельскага эпізоду ператварыліся ў сапраўдных казачных персанажаў...Read more

Крамбамбуля і немец пад сталом

студенты пьют

На Каляды ў Чэхіі, як і па ўсім заходнім свеце, ставяць у хатах і на вуліцах ялінкі. І пайдзі ты скажы шараговаму чэху, што гэтай традыцыі ў краіне няма яшчэ і 2-х сотняў гадоў. Дакладна занатавана: першую ялінку для гасцей паставіў у сваёй загараднай віле Ян Лібіх, дырэктар пражскага Саслоўнага Тэатру, у 1812 г.Read more

Пётр Садоўскі – мой бундэспрэзідэнт

Мой шыбалет

Калі я быў маленькім, Інтэрнэту яшчэ не было. Затое былі дзядулі з бабулямі ды іхныя аднавяскоўцы. У аднавяскоўцаў меліся самыя сапраўдныя “нікі”: “Макарышка”, “Бутэня”, “Галдасянка”, “Сэня”, “Церык” і “Караба Машынова”. Дзяды і бабы рабілі сабе ан-лайн, падаіўшы кароваў, або - злавіўшы на вулцы паштальёнку, або – узяўшы чарку на хаўтурах.Read more

Бруд і капітал

Gogol_Bord2.jpg

Не ўсё было дрэнна ў Амэрыцы пры Дж.Дж.Бушы. К прымеру, зразумеўшы, што дзвюм геніяльным пасярэднасцям у краіне няма месца, спявачка Мадона пасябравала з панкамі. Дакладней – “цыганскімі панкамі” з гурту “Гогаль Бардэлла”.Read more

З гледзішча квашанай капусты

gharbuzy.jpg

"Что делать?" - спросил нетерпеливый петербургский юноша. - Как что делать: если это лето - чистить ягоды и варить варенье; если зима - пить с этим вареньем чай" В.В. Розанаў, 1918 г

На Беларускім моры – штыль. Не тое, каб зіма з лёдам, але і хвалі ваду не каламуцяць.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя