Калонка рэдакцыі

PAP's picture

Тут можна знайсці развагі рэдакцыі сайту з нагоды тых навінаў, якія мы вам прадстаўляем. Гэта, канешне, не канкурэнцыя ЖЖ, але тым, хто робіць навіны часам таксама трэба выказвацца!

Жанчыны і парытэты

8 марта

Сто гадоў таму, на пачатку сакавіка, ў шэрай і бруднай пасля зімы Еўропе строгія жанчыны, нібы тыя галодныя птушкі збіраліся на сходы і патрабавалі роўнасці. Пабляклая постаць маці-выхавацелькі на тле кветачак, анёлкаў і калысак ў прыніжанай пратэстантызмам сям'і тых жанчынаў зусім не цікавіла. Вясна стала парой абуджэння феміністычнага руху і пачаткам вялікай барацьбы за Вялікую роўнасць.Read more

У чаканні тытраў

kino_vybory.jpg

Людская памяць абіральная. Яна адчайна баніць і скідае ў архіў ганьбы і крыўды, зламаныя насы і асабісты агляд на мытні. На "рабочым стале" застаецца адно найбольш цікавае. Гэта звычайна тое, што можна паназіраць звонку без рызыкі быць уцягнутым самому ў працэс.Read more

Мода ці грамадзянскі абавязак?

солидарность

Каго ўяўляе сабе паспаліты беларус, калі чуе слова "валанцёр"? Прышчаватага студэнта са старой Еўропы, які едзе за край свету, каб ад відна да відна апекавацца хворымі на СНІД адно за ежу і дах над галавою? Магчыма. А можа гэта вобраз гарадскога дзівака, які назаляе суседзям прапановамі разам зладзіць у пад'ездзе сходы для дзіцячых вазкоў?Read more

Жаўнеры міру: нямецкі досвед*

служба мира

Чамусьці лічыцца, што служба ў войску - школай для сапраўдных мужчын, а вось альтэрнатыўная служба ў шпіталях і дзіцячым дамах - "бабскай" працай, такім сабе курортам для тых, хто не ў стане "адкасіць" ад мужчынскага абавязку. Няма мовы - войска гартуе цела і дух у экстрэмальных абставінах. Аднак чаму ж догляд інвалідаў і хворых не можна назваць экстрэмальнымі умовамі?Read more

Крэсы нашы цяжкія

маршал Пилсудский

Гістарычны досвед нацыі - цікавая рэч. Без яго немагчыма збудаваць нацыянальную ідэнтычнасць, асэнсаваць сваё месца і прызначэнне ў часе і прасторы, адначасова гэты досвед можа стаць крыніцай шматлікіх фобіі, якія могуць істотна абмежаваць нацыі магчымасці для далейшага развіцця. Беларусы ў гэтым выпадку зусім не выключэнне з правілаў.Read more

Цяжкія пошукі

Europa_UP.jpg

Вераснёвае нацыянальнае апытанне, зладжанае НІСЭПД засведчыла даволі нечаканы факт: колькасць прыхільнікаў еўраінтэграцыі перавысіла колькасць энтузіястаў інкарпарацыі ў Расію. Стасунак першых да другіх складае 44% да 32%. Беларускія сацыёлагі ды журналісты адразу пачалі шукаць магчымыя версіі зменаў у геапалітычнай свядомасці, аднак, дзякаваць Богу, устрымаліся ад грунтоўных высноваў і доўгатэрміновых прагнозаў, слушна заўважыўшы, што варта пачакаць хаця б да зімы.Read more

Котка для самотнага мужчыны

кошка

Малая котка для самотнага мужчыны - гэта сур'ёзнае выпрабаванне. Яе існаванне бурыць прастору, якую ты так старанна выбудоўваў штодзень, штомесяц, а нават штогод. Усё было на сваіх месцах, структура прасторы выдавалася дасканалай, рух у ёй быў прадказальны, бо ты стварыў алгарытм дзеянняў і здавалася нішто не можа яго змяніць.Read more

Брудныя ногі з-пад коўдры

Бравый солдат Швейк

Ах, нешта нам беларусам апошнім часам "папёрла". Крызісу ў нас няма, бабульцы -Еўропе нарэшце надакучыла паказваць нам свае апетытныя клубы і яна вырашыла павярнуцца да нас каб прадэманстраваць іншыя вабноты. Дый з Усходу ўвагай нас не абдзяляюць. Вось і вялікая княгіня Марыя Раманава вырашыла наведаць "частку былой імперыі, якая зараз існуе самастойна".Read more

Польскія ўрокі свабоды

Солидарность и перемены

Калісьці на адным са шматлікіх семінараў, прысвечаных польскаму досведу палітычнай і эканамічнай трансфармацыі, з польскага боку раптам прагучала фраза, якая выклікала ў шмат каго з прысутных беларусаў шчырае здзіўленне, а ў некаторых нават пачуццё ўнутранага пратэсту. Фраза гучала прыблізна так: "Кепскія вучні гэтыя беларусы.Read more

Цэны вырашаюць усё

бензин нынче дорог

На мінулым тыдні з сусветных рынкаў пачалі прыходзіць трывожныя звесткі. Цана на нафту дасягнула шасцімесячнага максімуму і перавысіла $60 за барэль, што амаль удвая больш у параўнанні са снежнем мінулага года. На тле працяглай эканамічнай рэцэсіі такія навіны здольныя выклікаць калі не паніку, дык нервовасць сярод урадавых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў у краінах-імпарцёрах "чорнага золата".Read more

Гибель богов

Ленин с дыркой

В каком-то смысле история последних 2 500 лет человечества - это история возникновения, расцвета и упадка империй. Египет, империя Александра Македонского, Римская империя, держава Карла Великого, Британская империя, Российская империя, Третий Рейх, СССР...Read more

Сваё і чужое

день победы с лентой

У дзяцінстве я часта крыўдаваў на бацькоў. Напрыклад, за тое, што не куплялі мне джынсы Levi's, тады як палова хлопцаў - лепшая палова, ясная справа - ужо паспела дзіркі працерці на іх. Альбо за тое, што не далі грошай на паездку ў Вільню, "каб што з хлопцам не здарылася, бо там жа літоўцы рускіх ня любяць".Read more

Генерацыя пераможцаў

железная леди

Яна маладая, гладкая, у чорным скураным пінжаку, спаднічка міді сталёвага колеру, а з-пад яе - ногі-кегелі ў чорных райстопах. Яна села каля мяне на сядзенне, аглядаецца, дастае мабілку. Мабілка што ўладальніца - мэталёвая, чорна-белая, суворы мужчынскі варыянт, у мяне амаль такая самая ў кішэні. Як пісаў Падэрвяньскі "нордична краса i гiтлерюгендiвська зачiска".Read more

Шлях да сабе

бусел на трубе

40 гадоў – яшчэ не той ўзрост каб пачынаць пісаць мемуары, але тое-сёе я ўжо спрабую рыхтаваць. Рэвізія старых шафаў ды куточкаў пад карою мозга ўжо трывае. А пачалася тая рэвізія з нагоды новага праекту ў рамках кампаніі нашых партнёраў з сайта “Будзьма” пад назваю “Як я стал беларусам”. Духоўны стрыптыз працягваецца, таму вось чарговае сачыненне на тэму гісторыі ператварэння савецкага хлопчыка ў беларуса.Read more

Вясна ідзе

собака на газоне

Спадарства, мне гэта толькі здаецца, ці мы нарэшце дачакаліся вясны? Калі сонца не толькі свеціць, але і пачынае грэць, на тэрмометры +10, а на газонах пачынае прабівацца першае нясмелае зяленіва, якое хавалася яшчэ з восені пад снегам. А часамі нават б'е па вачах яскравым і да непрыстойнага свежым зялёным колерам.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя