Іспанскія навукоўцы з інстытута Альведа, выступаючы на штогадовай антрапалагічнай канферэнцыі ў ЗША, паведамілі, што на сённяшні момант ім на 60% удалося расшыфраваць геном неандэртальца. І хаця праца яшчэ не скончана, але ужо атрымана шматабяцальная інфармацыя, якая можа праліць святло на лёс гэтага віда.
Неандэртальцы былі асноўным насельніцтвам Еўропы, пакуль сюды, 40 тысяч год таму не прыйшлі невядома адкуль людзі сучаснага тыпу, ці інакш, краманьёнцы. Спатрэбілася усяго некалькі тысяч год, каб неандэртальцы цалкам зніклі. Загадка іх знікнення, у вырашэнні якой павінна дапамагчы генетыка, да гэтай пары турбуе навукоўцаў, .
Так, напрыклад, было высветлена, што у неандэртальца, як і у сучаснага чалавека, быў ген FOXP2, які адказвае за гаворку і мову, а гэта значыць, што яны маглі размаўляць. Увогуле, як лічаць навукоўцы, геном неандэртальца і сучаснага чалавека могуць супадаць на 99,5% ці нават на 99,9%, што робіць іх нашымі найбліжэйшымі сваякамі.
Праўда, большасць навукоўцаў прытрымліваюцца думкі, што загадку знікнення неандэртальцаў трэба шукаць у экалагічнай ці соцыя-культурнай плоскасці. А можа, яны і не знікалі нікуды, а проста растварыліся сярод сучасных людзей, трэба толькі больш уважліва прыглядзецца?
(па матэрыялах іспанскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий