Добрая рэч – люмінісцэнтная лямпачка. І ярчэйшая, і выгаднейшая – свеціць да 10 тыс гадзінаў. Украінцы купляюць іх па 12 млн штук за год. А вось куды выкідваюць адпрацаваныя – невядома.
Апошнім часам эколагі пачалі знаходзіць модныя лямпачкі і на сметніках, і ў рэках, і ў лясах. Прычына ж непакою адна – люмінісцэнтны прыбор змяшчае ў сабе ртуць. Хаця яе і мала - 1000 лямпачак маюць ртуці столькі ж, колькі адзін градуснік.
Як высветлілі журналісты, ніхто ва Ўкраіне асабліва гэтай праблемай не пераймаецца. Дзяржустановы, праўда, абавязваюцца здаваць выпрацаваныя прыборы куды трэба, але “куды трэба” – дакладнасці няма. Звычайныя ж спажыўцы ўвогуле нікому нічым не абавязаныя.
Афіцыйна лямпачкі ва ўтыль прымае ртутны камбінат у Горлаўцы. Але, як сцвярджае прадстаўнік PHILIPS ва Ўкраіне Сяргей Лабанаў, невядома, ці даяжджаюць тыя лямпачкі да камбінату. Прынамсі, ягонай кампаніі ўжо не раз прапаноўвалі фіктыўную ўтылізацыю: заплаціць, грошы падзяліць, а прыборы – на звычайную звалку.
Пакуль што дзейснай сістэмы ўтылізацыі ртуцетрымальных лямпаў у краіне няма. Адзін з найбольш перспектыўных праектаў – увядзенне адмысловага падатку на ўтылізацыю, які будуць сплочваць імпарцёры гэтых тавараў.
(паводле матэрыялу pic.org.ua)
Комментарии
Отправить комментарий