Пакуль дарослыя настальгіруюць за савецкімі “Вожыкам у тумане” і “Парасём Фунцікам”, іхныя дзеці бавяцца зусім іншай мультыплікацыяй. Пераважна, японскага паходжання. Сайт best.lovetoknow.com прапануе чытачам свой рэйтынг японскіх мультыплікацыйных стужак – “анімэ”...
6. “Аніматрыца” (The Animatrix). Зборка з 9-ці кароткаметражак, аб’яднаных спецыфічным сінтэзам стылістыкі “анімэ” і амерыканскага кіно. Аўтарамі аднаго з сюжэтаў 89-хвіліннае стужкі сталі браты Вачоўскі. Уласна, аўтары культавага заходняга кіно нарэшце рэалізавалі сваю даўнюю закаханасць у японскім “анімэ”, якое, нібыта, і натхніла іх у свой час на стварэнне “Матрыцы”. 2003 год выпуску.
7. “Люпэн ІІІ: замак Каліёстра” (Lupin III: Castle of Cagliostro). Адзін з ранніх твораў Хаяя Сміядзакі – 1979 г. Паўнаметражны 100-хвілінны мультфільм па матывах мангі аўтарства Monkey Punch. Зрэшты, і галоўны герой анімацыі – авантурнік і злодзей Арсэн Люпэн, і гістарычныя дэкарацыі фільму – родам з Еўропы.
Калі фантастычна-авантурная гісторыя пачатку ХХ ст, прадстаўленая ў мультфільме, нейкім чынам адштурхоўваецца ад французскага крымінальнага раману, то сама стужка, у сваю чаргу, за 30 гадоў паспела істотна паўплываць на заходняе, у тым – і дыснееўскае – кіно для дзяцей.
8. “Мой сусед Тотара” (My Neighbor Totoro, “Tonari no Totoro”). Японская анімацыя рэжысуры Хаяя Міядзакі, 1988 г. 86-хвілінная гісторыя апавядае пра 2-х сёстраў, Сацукі і Мэі, што мусяць жыць у вёсцы каля лесу, пад наглядам бацькі і ў чаканні выздараўлення маці. Сёстры сустракаюць лясных духаў-“тотара”, якія дапамагаюць ім змяніць жыццё на лепшае.
Фільм лічыцца самым аўтабіяграфічным у творчасці Міядзакі. Вядома, што рэжысэр таксама гадаваўся пераважна пад наглядам бацькі, у часе, калі маці цяжка хварэла.
9. “Tokyo Godfathers” (літ.: “Хросныя бацькі з Токіё”, у расейскім пракаце: “Аднойчы ў Токіё”). Трэці мультфільм рэжысэра Сатосі Кона, 2003 г выпуску. Гісторыя трох сталічных бяздомных, што перад Калядамі маюць апекавацца немаўлём-знайдаю. Назва запазычаная з фільму Джоена Форла “3 хросныя бацькі”. Анімацыя разлічаная на моладзевую і сталую аўдыторыю.
10. “Ах, мая багіня” (Ah! My Goddess, “Aa Megami-sama”). Паўнаметражны фільм рэжысэра Года Хіраакі (2000 г), зняты на падставе 46-часткавага мультсерыялу з гэткай жа назвай (1993-94 гг). У аснове сюжэту кіно ляжыць папулярная манга, што апавядае пра каханне зямнога студэнта і нябеснай багіні.
(паволе матэрыялу rate1.com.ua)
Комментарии
Незгодны з адсутнасцю ў спісе "Прывіда ў даспехах" (Ghost in the shell) - культавай sci-fi стужкі Мамору Осіі
Отправить комментарий