Сарказі Ніколя гэта прэзідэнт Францыі. Увогуле яго ўсе лічаць ліберал – кансерватарам, таму што ўсё, што ён робіць ( лібералізуе гаспадарку, змагаецца з нелегаламі і прафсаюзамі) пасуе прынцыпам ліберал - кансерватараў.
Цяпер вынікае, што ён яшчэ фармуе літаратурныя густы нацыі.
Усё пачалося ў далёкія 70-ыя. Калі малады Ніколя падаўся ў чыноўнікі. У Францыі атрымаць права у кабінетах не так проста. Трэба, акрамя ўсяго, здаць іспыт на веданне нацыянальнай культуры ( у тым ліку літаратуры). Сарказі прайшоў тэст і паступіў на службу, аднак успаміны аб тыя як ён зубрыў усякіх там Гюго, Вальтэраў і Раланаў здаецца ў яго засталіся. Таму, што праз 20 гадоў на нейкай канферэнцыі ён раптам выпадкова не заявіў, што яму не падабаецца “Прынцэса Клев”. .
“Прынцэса Клев” – гэтак раман графіні ле Фает, якая жыла ў далёкім 17-ым стагоддзі. Яна была фрэйлінай каралевы Анны Аўстрыйскай, а ў свабодны час актыўна удзельнічала ў жыцці літаратурных салонаў і нават напісала чатыры раманы. У гісторыі літаратуры застаўся праўда толькі адзін “Прынцэса Клев” – псіхалагічная проза пра няўдалае каханне нейкага герцага да нейкай прынцэсы Клеев. Паколькі апошняя яму адмовіла, герцаг канчае жыццё самагубствам. Прынцэса ў сваю чаргу ідзе ў манашкі.
Вернемся да Сарказі. Пра тую заяву Ніколя наконт Клев усе забылі, пакуль французскі ўрад не задумаў пачаць рэформу сістэмы адукацыі. Сэнс пераменаў - зрабіць стаўку на прыкладныя навукі за кошт гуманітарных. Каментуючы пачатак рэформы, заяву пра Флев на днях згадаў брытанскі Guardian
Французы – прыхільнікі захавання гуманітарных факультэтаў, схапіліся за тыя словы Сарко ( мянушка прэзідэнта). Цяпер на вуліцах гарадоў Францыі можна пабачыць шмат людзей са значкамі “Мяне падабаецца прынцэса Клев”. Нейкае выданне, скарыстаўшыся момантам, тэрмінова выдала кнігу ле Фает накладам 2000 экз, які быў праданы за два дні.
Вось такая гісторыя.
Яна выклікае шмат цікавых думак. Праціўнікам Сарказі вельмі пашанцавала. Прэзідэнт мог ляпнуць, што яму не падабаецца нейкі іншы персанаж або твор, напрыклад, п’еса Жан Поль Сартра “Нудота”.. уяўляеце сябе людзей са значкамі “Я люблю нудоту”.
Другі момант – Сарказі за кошт праяў сваіх сімпатый да таго ці іншага твору, фактычна можа фармаваць попыт на кніжным рынку. Кніжка, якую ён залажае, адразу будзе разлятацца як піражкі. Будзь на месцы Саркахі небагаты чалавек ён адразу пачаў рубіць на гэтай тэме капусту.
Кшталту...
Брэтанвудская сістэма – форма арганізацыі грашовых зносін, якая была прыдуманая ў амерыканскім Брэтан Вудзе ў 1944 годзе. Фішка канцэпцыі - ролю сусветных грошаў разам з золатам выконвае долар.
Цяперашні фінансавы крызіс прывёў да дэфіцыту тых самых баксаў у шмат якіх краінах. Як след, іхныя палітыкі аказаліся змушаныя да перагляду прынцыпаў Брэтан Вуду і, прынамсі, стварэння новае валюты для міжнародных разлікаў. Спачатку Мядведзеў, потым Назабраеў ( ён нават прыдумаў той валюте назву “алтын”), а цяпер венесуэльскі лідэр Уга Чавес агітуюць за новы "Брэтан Вуд".
Прычым, апошні пайшоў далей за ўсіх: кажа, што такую валюту маюць стварыць краіны экспарцёры-нафты, а памеры валютных запасаў у кожнай краіне будуць роўныя яе запасам чорнага золату.
Задумка Чавеса проста цудоўная. Калі падумаць, то назва такой нафтавай валюты будзе абавязкова неяк звязаная з словам нафта. Напрыклад, як вам падабаецца “Барэль”. Вось будзе класна, калі іншыя краіны – буйныя вытворцы чагосьці - таксама створаць сваю валюту паводле падобнага прынцыпу. У абменіку можна будзе набыць такія вясёлыя валюты, як “Кока” ( Калумбія, Балівія, вытворцы какаіну), Шакаладка (Швейцарыя, Бельгія), “Півасік” (Чэхія, Германія).
Наступная тэма для разважання - ідэя прывязкі новай валюты да
існых запасаў сыравіны. Калі падумаць, то Беларусь у гэтым плане пайшла далей за ўсіх. Нашыя бабкі называюцца “зайчык”, і застаецца толькі прыраўнаць адзін рубель да аднаго вушастага, якіх у нашых лясах - хоць заліся.
Праўда, у такім разе з’явяцца новыя фактары скокаў курсу нацыянальнай валюты.
Кшталту…
Штэфан Вялікі, легендарны малдаўскі “гаспадарь” часоў Сярэднявечча, бацька-заснавальнік малдаўскай дзяржаўнасці. Хто б мог падумаць, што ён яшчэ быў і нейкім экстрасэнсам кшталту бабкі Вангы, і адчуваў палітычныя тэндэнцыі ў будучыні.
Напярэдадні парламенцкіх выбараў 5 красавіка і 600-гадовага юбілею-святкавання малдаўскай дзяржаўнасці, маладзёвае крыло камуністычнай партыі выступіла з незвычайнай ініцыятывай - змяніць нацыянальны сцяг.
Зараз сцяг Малдовы - чырвона-жоўта-сіні трыкалор з выявай галавы зубра на жоўтай частцы. На думку камсамольцаў, досыць было б аднае галавы зубра, аднак, на чырвоным фоне. Менавіта такі сцяг, быццам, меў калісьці легендарны малдаўскі князь Штэфан Вялікі. Тое, што князь абраў дамінуючым колерам на сваім сцягу чырвоны , па словах камсамольцаў, вельмі сімвалічна. Нейкім чынам феадал адчуваў і прадказаў будучы выбар малдаван на карысць партыі Ўладзіміра Вароніна (цяперашні прэзідэнт Малдовы, лідэр кампартыі). .
Цікавая тэма. Ну, калі герб Штэфана Вялікага мае камуністычны падтэкст, то не толькі чырвоны колер, аднак і морда зубра нясе нейкую левую ідэю. Дзіўна, якім чынам зубр сімвалізуе выбар на карысць камунізму? Хіба што, ён, нейкім чынам - карова, якой лёгка кіраваць і даіць?
Увогуле, калі Штэфан быў камуністам, то ён меў бы абраць у якасці зааморфнага сімвалу краіны жывёлу, якая звязана з нейкім калектывісцкім стылем жыцця. Гэта, безумоўна, мураш. Добра ж набухаўся сярэднявечны мастак, які умудрыўся выявіць тое насякомае як быка.
Кшталту…
Бейсбол – камандная спартыўная гульня з мячом і бітай.
Хто б мог падумаць,што бейсбол – гэта яшчэ і самы эфектны сродак супраць камунізму.
Усе эксперты па Кубе дружна адзначаюць, што Фідэль Кастра, які з-за хваробы перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта брату Раўлю, апошнім часам не на жарт захапіўся прафесіяй спартовага каментатара. Апошнія два разы ягоная калонка ў органе кампартыі Granma выглядала як звычайны спартовы каментар на сусветны чэмпіянат з бейсболу.
Натуральна пры гэтым ён актыўна выкарыстоўвае марксісцкую рыторыку, ганьбіць прафесійны спорт, называе амерыканцаў эксплуататарамі і г.д. Аднак па сутнасці гэта ўжо не дацзыбао, а спартовая аналітыка. Так, Фідель разважае пра слабыя і моцныя бакі гульцоў, тактыку каманды і г.д.
Пакуль што палітолагі трактуюць спартовыя забабоны Фідэля як кур’ёз. З іншага боку, чаму Кастро – палітыку, вайскоўцу і дыпламату, не дадаць да сваіх рэгалій прозвішча аўтарытэтнага спартовага эксперта?
Сапраўды, ягоныя рэпартажвы адзначаліся арыгінальнасцю: “Пітчер кідае мяч. Беттер адбівае яго бітай. Гэта мяне нагадвае як мы адбілі атаку амперыканскіх наёмнікаў на Плата Херон. Мяч ляціць гэтак жа высока як тэмпы росту кубінскай гаспадаркі ў апошняй пяцігодцы і г.д.”
Другi момант: калонка Кастро выражае лінію партыі. Атрымліваецца, што адным з дасягненняў рэжыму ёсць канкрэтная тактыка гульні ў бейсбол. Цікава, ці агучываў гэты лозунг Фідэль, калі разам з Чэ былі яшчэ партызанамі?
Кшталту....
Хабар - гэта злачынства, сэнс якога – чыноўнік бярэ ад прыватнай асобы матэрыяльную ўзнагароду за выкананне нейкіх патрэбных той учынкаў.
Аднак дзіўная справа Ігара Зварыча дазваляе па іншаму разумець працэс. Ігар Зварыч – суддзя са Львова быў злоўлены органамі ў мінулую восень падчас спробы ўзяць хабар. Пры вобшуку ў яго кабінеце знайшлі не толькі некалькі мільёнаў долараў, аднак і касеты з запісамі эратычнага відэа. Фільмы здымаў сам Зварыч, а акцёрамі ў ягоных стужках былі наведвальнікі, або супрацоўнікі суду (як правіла жаночага полу).
Аднак на гэтым скандал не закончыўся: Зварыча, які заявіў, што ён хворы, перавялі з турмы ў шпіталь, адкуль ён збег. Будучы два месяцы у падполлі, ён паспеў напісаць некалькі судовых скаргаў, патрабуючы аднавіць яго на працы. Так ці інакш, у выніку ён злоўлены толькі зараз на даху свайго дома ва Львове.
Сам Зварыч адразу прыдумаў наступную версію падзей: ён з шпіталя не цікаў, яго выкралі і два месяцы трымалі ў падвале, вымагаючы тры мільёны долараў. Аднак Зварыч з яго слоў змог неяк збегчы. І толькі ён хацеў пайсці ў пракуратуру, як прыйшлі агенты МУС. Калі гэтая версія пачала рушыцца, Зварыч на падставе свайго тэзісу, што ўсе украінскія суддзі бяруць хабар, патрабаваў вызвалення. Справа трывае.
Вяртаючыя да кінематаграфічнай дзейнасці Зварыча, нельга не задацца пытаннем – ці мелі хабары ўплыў на ягонае захапленне такой няхай пошлай і нізкай, аднак відавочна творчай дзейнасцю як здымкі порна? Хабар тут выступае як нейкі чыннік творчасці.
Калі гэта так, то трэба было не арыштоўваць Зварыча, а паставіць унікальны эксперымент: назіраць, хабар якога памеру выклікае ў яго тыя ці іншыя творчыя забабоны. Цікава, напрыклад якую эратычную сцэну ён здымаў з службовым персаналам суду, атрымаўшы на лапу 5 тысяч долараў. Можа мяккі стрыптыз? Або групавы “жэсткач”. А 120 тысяч? А калі ў польскіх злотых? А калі мелкімі купюрамі?
Нельга не задумацца аб тым, што ўсе суддзі ва Украіне бяруць хабары. У такім разе судовыя скаргі Зварчы, якія ён пісаў з падполля, мелі цікавую рэакцыю ў адпаведных органах.
Кшталту...