Мастацтва віртуознага перакладу

Эра Балк

Эра Балк: Калі піяніст - мастак, дык перакладчык таксама

Эра Балк нарадзіўся ў 1955 годзе ў Купрыё, цэнтральная Фінляндыя. Вучыўся ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце (расейская мова і літаратура), у Хельсінскім універсітэце (чэшская мова), у Кіева-Магілянскай акадэміі (украінская мова). Перакладае з чэшскай, украінскай, расейскай, верхнелужыцкай, славацкай моў. Перавёў "Вайну і мір" Льва Талстога і "Прыгоды бравага ваякі Швейка" Яраслава Гашака, а таксама "Перверзію" Юрыя Андруховіча. Пражывае ў Хельсінкі.

Zaxid.net: Чаму вы абралі менавіта прафесію перакладчыка?

Эра Балк: Гэта была мая мара яшчэ ў гімназіі - тады я шмат сачкаваў і напаўняў свае дні чытаннем перакладнай літаратуры. Тады, у сямідзесятыя гады, сярод гімназістаў культавымі аўтарамі былі Багуміл Грабал і Макс Фрыш. Пасля я забыўся на гэтую мару, нават паступіў на гісторыю і геалогію (але кінуў), аднак пасля, на шчасце, трапіў на расейскую філалогію - спачатку ў Хельсінкі, потым у "Маскву" - у двукоссях, таму што нас фінаў-небарак у Маскве трымалі тры дні і потым адправілі ў Кіеў. Пра Ўкраіну мы ведалі з адной песні толькі тое, што там сабакі блукаюць у руінах.

Zaxid.net: З якога часу Вы перакладаеце ўкраінскую літаратуру?

Эра Балк: Менавіта з часоў Акадэміі. Тады быў нейкі застой у выданні мастацкай літаратуры ва Ўкраіне, а дома мяне чакала выдавецтва "Тайфун" - зараз ужо нябожчык - для якога я тады перакладаў найноўшую чэшскую літаратуру. А назву гэтае выдавецтва, якое заснавала адна адважная жанчына, атрымала дзякуючы фатаграфіі, якую я зрабіў на пачатку 90-х падчас аднаго з падарожжаў. На фатаграфіі быў дом з крамай, якой сёння, хутчэй за ўсё, ужо няма. Крама звалася "Тайфун".

Увесну 95-га я знайшоў выдадзеную ў "Фоліо" "Зачараваную Дзесну" Даўжэнкі з дзённікамі і лістамі. Мяне вельмі ўразіла супярэчнасць "Дзесны" з яго дзённікамі, таму, я падабраў дзённікавыя запісы да "Дзесны", пераклаў, а пасляслоўе пагадзіўся напісаць Яўген Свярсцюк. Даўжэнка быў добрым пачаткам: фіны ведаюць яго як рэжысёра, а яго лёс дапаможа трошкі растлумачыць трагедыю ўкраінскай культуры ў савецкія часы.

Zaxid.net: З якіх яшчэ моў перакладаеце, акрамя ўкраінскай?

Эра Балк: З чэшскай – пераклаў ужо 19 кніжак, з расейскай - 12. Апошнім часам перакладаю збольшага класікаў (зараз працую над першай версіяй "Тараса Бульбы" Гогаля - гэта мая ініцыятыва пасля чытання ўкраінскага перакладу Васіля Шкляра). Таксама рыхтую анталогію найноўшай кароткай сербалужыцкай прозы. Абодва скарбы павінны выйсці яшчэ сёлета. Надта хочацца перакласці нешта са славацкай літаратуры, яна ў нас у Фінляндыя малавядомая.

Zaxid.net: Вы працуеце на замову выдавецтваў, або спачатку перакладаеце - а ўжо тады прапаноўваеце выдаўцам? І як наогул выглядае гэты працэс у Фінляндыі?

Эра Балк: Залежыць. Калі да цябе звяртаецца выдавецтва, можаш разлічваць на больш-менш нармалёвы ганарар (гэта значыць атрымаеш у найлепшым выпадку столькі, колькі прыбіральніца за той самы час). Прапаноўваць заўсёды можна, "калі кніжка ўжо выйшла на ангельскай або нямецкай", як адзначыла рэдактар аднаго з буйных выдавецтваў. У невялікіх выдавецтвах ідуць на вялікія рызыкі, але плацяць таксама менш. Усе тры ўкраінскіх кніжкі я прапаноўваў сам.

Zaxid.net: Каму фінскія чытачы падаюць перавагу: айчынным аўтарам або замежным?

Эра Балк: Гэта пытанне кан'юнктуры. Зараз самыя папулярныя - гэта айчынныя аўтары, і гэта нават не звязана з эканамічным крызісам, у адрозненні, скажам, ад турызму. Пра спад продажу перакладнай літаратуры выдаўцы гавораць ужо амаль дзесяць гадоў.

Zaxid.net: Што для вас пераклад: мастацтва або рамяство?

Эра Балк: Калі піяніст - мастак, дык перакладнік таксама. Калі скульптар - рамеснік, дык і я таксама. Залежыць ад арыгінала: якасны тэкст узбагачае і натхняе перакладніка, ванітны гасіць апошнюю іскру. Я маю досвед з абодвума.

Zaxid.net: Як вы падыходзіце да працэсу перакладу? Распавядзіце, калі ласка, пра вашу перакладніцкую кухню.

Эра Балк: У першай версіі спрабую захаваць усе асаблівасці арыгінала. Калі перачытваю пераклад, правяраю, ці тая або іншая дэталь перакладу абгрунтаваная з пункта гледжання арыгінала. А ў трэці раз, вырашаю ўсе праблемы выключна на падставе фінскай мовы, разважаю, што фінская мова вытрымае і дзе межы яе трываласці. Мне зусім не да спадобы нівеліроўка мовы перакладнай літаратуры па прынцыпу "так нельга сказаць па-фінску". Свядома вяду барацьбу з школьнымі настаўнікамі роднай мовы і некаторымі рэдактарамі выдавецтваў. З іншага боку, не лічу мастацкі пераклад полем для нейкіх там асабістых амбіцыяў, тады можна проста напісаць сваю ўласную кнігу. А калі вам у рукі трапляе мой пераклад, які наогул нельга чытаць, гэта значыць, мне няма калі было чытаць тэкст у трэці раз...

Zaxid.net: Ці маеце Вы зносіны з аўтарамі, каб высвятліць "цёмныя" месцы арыгінала? Ці наогул трэба гэта рабіць? Для Вас аўтар "памёр"?

Эра Балк: Мае аўтары пасля майго перакладу па большай частцы "паміраюць" - цьфу, цьфу, цьфу... (сямёра насамрэч ужо памерлі). Калі сур'ёзна: сёння шмат дае Інтэрнэт. А калі надта трэба, звяртаюся да аўтара. Можна было бы часцей, бо часам здараецца, што правільнае рашэнне праблемы прыходзіць занадта позна, тады як аўтар мог бы яе проста імгненна развязаць.

Па матэрыялах zaxid.net

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  d888    8888888888   .d8888b.    .d8888b.  
d8888 d88P d88P Y88b d88P Y88b
888 d88P Y88b. d88P 888 888
888 d88P "Y88888" Y88b. d888
888 88888888 .d8P""Y8b. "Y888P888
888 d88P 888 888 888
888 d88P Y88b d88P Y88b d88P
8888888 d88P "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.