Сярод будаўнікоў у Хельсінкі стала болей мігрантаў
Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага фінскім прафсаюзам будаўнікоў, уласна фіны - відавочная меншасць на фасадных працах у Хельсінкі. На фінскіх вуліцах часцей за ўсіх апыняюцца будаўнікі з Эстоніі, Польшчы ды Украіны.
64% працаўнікоў фірм-падрадчыкаў і субпадрадчыкаў - гэта замежнікі, уласна фінаў там працуе 36 адсоткаў. Палова з замежных працаўнікоў працуе легальна, другая палова - "камандзіраваныя". У красавіку 2009 года доля замежных працаўнікоў была толькі толькі 22 адсотка. Адначасова, у Фінляндыі без працы сядзяць больш за 20 000 кваліфікаваных будаўнікоў
Узровень зарплаты замежнай працоўнай сілы розны. Самыя нізкая стаўка за гадзіну працы - некалькі еўра, знайшоўся будаўнік з Эстоніі, які зарабіў за месяц толькі 600 еўра (9360 крон). Зарплата фінаў, якія выконваюць такую самую працу даходзіць да 2500 еўра (39 000 крон) месяц, да гэтага дадаецца таксама даволі каштоўны сацыяльны пакет.
Па паведамленнях фінскіх СМІ.
Комментарии
Отправить комментарий