Глава МЗС Нідэрландаў Максім Фэрханен падтрымаў просьбу ўрада афрыканскае Ганы вярнуць галаву забітага ў 1838 годзе караля Баду Бонсу ІІ. Ферханен зазначыў у пасланні да парламенту, што ён абяцаў паслу Ганы паспрыяць вяртанню на радзіму галавы Баду Бонсу ІІ, якая зараз, заспіртаваная, знаходзіцца ў анатамічным музеі Лейдэнскага універсітэта.
Як зазначыў пасол Ганы Эрік Адоі-Анім, пакуль галава Баду Бонсу не будзе пахавана, ягоная душа не зможа знайсці спакою. А на яго племені назаўжды застанецца праклён.
Як заспіртаваная галава караля апынулася ў Лейдэнскім універсітэце, зараз ніхто дакладна сказаць не можа. Адшукаў яе пад час працы над кнігай “Чорны чалавек з белым сэрцам” , галандскі пісьменнік Артур Япін. Ён жа першым і падняў пытанне аб неабходнасці вяртання галавы ў Гану.
(па матэрыялах галандскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий