Газон (траўнік) – сукупнасць звычайных траў, злучаных агульнай карнявой сістэмай. Выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах у парках, садах і на прысядзібных участках. Сістэматычна выстрыгаецца да найменшае вышыні травы дзеля стварэння максімальна аднароднай паверхні без суквеццяў.
Сёння газоны – асноўны элемент зялёных пасадак у гарадах. Стварыць газон можна даволі лёгка, танна і хутка. Значна цяжэй утрымліваць газон у належным стане.
З гледзішча аховы прыроды догляд за газонам – непатрэбны, а нават і шкодны занятак. Даўнейшыя, нізкаэфектыўныя сродкі догляду, кшталту касы, дазвалялі траве паміж укосамі адрастаць, а часам і квітнець. Гэта давала добры шанс на выжыванне разнастайным прадстаўнікам жывёльнага свету, што вядуцца, харчуюцца і размнажаюцца ў траве.
Сучасныя газонакасілкі не пакідаюць на газонах анклаваў натуральнай расліннасці, пазбаўляючы цэлыя абшары крыніцаў харчавання для дробных жывых істотаў. Газонакасілкі перамолваюць траву ў сечку, знішчаючы таксама вусеняў, жамяру, слімакоў і нават дробных пазваночных. Частае кашэнне газонаў касілкамі не дазваляе траве закаласіцца, пазбаўляючы харчу грызуноў і птушак.
(паводле матэрыялаў Вікіпедыі)



Комментарии
Отправить комментарий