Дабрачыннасць у сярэднявечным духу выйшла бокам пекару з харвацкага Заграбу. Замкнуўшы ў нядзелю апоўдні сваю краму, ён раздаў рэшту непрададзенага хлеба жабракам. Ажно выявілася, што парушыў пры гэтым закон.
Суд закінуў гаспадару булачнай парушэнне юрыдычнае нормы, якая забараняе пякарням працаваць у другой палове святочнага дня. Парушальнік абараняўся, карыстаючыся тым аргумантам, што пра “дармовую раздачу” хлеба ў законах не гаворыцца ані слова.
Аднак жа, судовы вырок стаўся не на карысць пекара-дабрачынца. Ён мусіць заплаціць у скарб каля 4000 еўра штрафу. Нягледзячы на тое, пасля суду гаспадар з гонарам аб’явіў, што раздаваў падобным чынам хлеб цэлых 12 гадоў і збіраецца рабіць гэта і надалей.
(паводле матэрыялу topky.sk)
Комментарии
Отправить комментарий