Горад трэба вывучаць

 
наука для города

Вялікі горад са славутай гісторыяй не можа існаваць без інстытута, у якім будуць даследавацца важныя пытанні яго далейшага развіцця. Таму 13 марта выканаўчы камітэт Львоўскай гарадской рады разгледзеў і зацвердзіў пастанову пра стварэнне ў Львове Інстытута горада. Гэтае пытанне будзе вынесена на адну з сесій гарадской рады для зацвярджэння дэпутацкім корпусам.

"Раней у Львове працавалі навукова-даследчыя інстытуты, якія прапрацоўвалі разнастайныя ідэі развіцця горада, ноў-хаў, і перадавалі да органаў улады свае напрацоўкі для іх рэалізацыі. А зараз чыноўнік сам павінен згенераваць ідэю, увасобіць яе і потым адказваць за гэтую ідэю. Для таго мы і ствараем Інстытут горада", - адзначыў мэр Львова Андрэй Садовы.

Горад ужо атрымаў прапановы ад Баварскай школы кіравання адносна падпісанні агульнай дамовы для правядзення курсаў і распрацоўцы навуковых праграм. Акрамя таго, у гарадской радзе ўжо знайшлі памяшканне для Інстытута горада. Улады Львова спадзяюцца, што ён будзе таксама фінансавацца з структурных фондаў Еўрасаюза.

Як сведчаць адмыслоўцы такія інстытуты існуюць у большасці краінаў ЕС. Напрыклад. у Францыі функцыянуе каля 2 000 такіх інстытутаў і школ, 200 з якіх - муніцыпальныя.

(па паведамленнях украінскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
 8888888888   .d8888b.       d8888    .d8888b.  
d88P d88P Y88b d8P888 d88P Y88b
d88P 888 888 d8P 888 Y88b. d88P
d88P Y88b. d888 d8P 888 "Y88888"
88888888 "Y888P888 d88 888 .d8P""Y8b.
d88P 888 8888888888 888 888
d88P Y88b d88P 888 Y88b d88P
d88P "Y8888P" 888 "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.