Гвалт, якога не было

 
маньяк

Вядома, што жанчыны па-рознаму рэагуюць на сэксуальны гвалт. Бывае жанчына не прызнаецца ў тым, што яе згвалцілі, бо баіцца агалоскі і кпінаў з боку родных і суседзяў. Жанчына-ахвяра не заўсёды знаходзіць падтрымку і спачуванне ў грамадстве. Але што можна сказаць пра кабет, якія ўдаюць ахвяр гвалту, хоць насамрэч ніхто і пальцам іх не крануў? Ці можа маюць рацыю тыя, хто сцвярджае, што "кожная жанчына марыць пра згвалтаванне"? Польская паліцыя спрабуе разабрацца з такімі "ілжэ-ахвярамі".

Вось ужо два тыдні запар польскія СМІ атрымліваюць паведамленні пра выпадкі нападаў і гвалту жанчынаў у Зялёнай Гуры ды ваколіцах. Паліцыя зрабіла фотаробат маньяка і развесіла яго па ўсяму любускаму ваяводству. Аднак інфармацыя пра гвалт працягвае паступаць. І вось нядаўна высвятлілася, што дзве заявы пра напад "невядомага мужчыны" былі фальшыўкамі.

Уначы з суботы на нядзелю жыхарка мястэчка Губін звярнулася да паліцыі з паведамленнем, што на яе напаў і згвалціў маньяк, каторы выглядаў дакладна як фотаробат з тэлевізара. Цэлую ноч мясцовая паліцыя абшуквала наваколле, а раніцай высвятлілася, што ніякага нападу не было. Праз некалькі дзён яшчэ адна жанчына заявіла, што маньяк кінуўся на яе і параніў нажом падчас спробы згвалціць. Аднак лекар, які агледзеў ахвяру "нападу", выключыў гвалт і нажавую рану. Абедзве "ахвяры" былі п'яныя перад зваротам да паліцыі. Зараз "няўдачніцам" пагражае да трох гадоў няволі.

Па паведамленнях польскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
     d8888   888888888    .d8888b.    .d8888b.  
d8P888 888 d88P Y88b d88P Y88b
d8P 888 888 888 888
d8P 888 8888888b. .d88P .d88P
d88 888 "Y88b .od888P" .od888P"
8888888888 888 d88P" d88P"
888 Y88b d88P 888" 888"
888 "Y8888P" 888888888 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.