“Безліч ёсць тых няшчасцяў ад якіх грозныя каралеўствы і рэспублікі ўпадаюць, таму прашу Вашамосць прыняць векапомны твор рукою маёй напісаны і чэрпаць з яго натхненне, абы крызіс манетаў не здолеў парадку ў краі скаламуціць”, - такую прамову пачуў намеснік польскага прэм’ера Гжэгаж Схетына ад... Мікалая Каперніка.
Немцы хочуць збудаваць Цэнтр-музей пераселеных немцаў з польскай Сілезіі для ушанавання іх памяці. А палякі вырашылі пабудаваць Цэнтр пераселеных грамадзян II Рэчы Паспалітай, якая існавала з 1918 па 1939 гады. З такой ініцыятывай выступіла дэпутат польскага парламента ад апазіцыйнай кансерватыўнай партыі PiS ("Права і справядлівасць") Дарота Арцішэўская-Мілеўчык.
Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.
Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.
Использование материалов разрешается при условии (гипер) ссылки на Susvet.Info, кроме отдельных случаев.
Этот сайт дофинансировывался Министерством иностранных дел Республики Польша, программой "Польская помощь". Сайт не имеет никакого отношения к официальной позиции Министерства иностранных дел Республики Польша