Жаўцяк

Жаўцяк, жоўцевы пухір, жоўцевая бурбалка - унутраны орган жывёлаў і чалавека, на ніжняй паверхні печані, у выглядзе авальнага мяшэчка, напоўненага вадкасцю зеленаватага колеру – жоўцю. Ёмістасць жаўцяка ў чалавека звычайна не большая за 70 см?, аднак канцэнтрацыя жоўці ў ім можа перавышаць звычайны раствор гэтай вадкасці ў арганізме ажно ў 20 разоў.

... Самая моцная жоўць сярод чатырохногіх – у каровы, потым у гіены і мядзведзя, потым у казы, потым у авечкі. Самая слабая жоўць – свіная, а жоўць курапаткі і чарапахі нашмат мацнейшая за жоўць чацвераногіх. Жоўць казла вынішчае дзікае мяса. Жоўць ваўка добрая дзеля параненых нерваў. Жоўцю птушкі-шуляка капаюць у вуха, калі хто тугавухі, а разам з сокам набатэйскае цыбулі яе ўжываюць, калі звініць у вушах і слабее слых. Калі ў каго прыпадкі падучае хваробы, можна атрымаць карысць ад смактання чарапашае жоўці праз нос. Бычынай жоўцю, распушчанай у вадзе разам з кімалоскай глінай, мыюць галаву ад перхаці. Жоўць горных казлоў – найлепшы сродак ад укусаў...

Абу Алі Ібн Сіна. Канон лекарскае навукі. Літара “Мім”: Марара - Жоўць.

Малюнак з сайта www.iheartguts.com

Жаўцяк

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя