Італійскія школьнікі памяняюць падручнікі на кампутары

 
shkolniki

У межах эксперыменту італійскія школьнікі на год заменяць падручнікі на ноўтбукі. Шэсьдзесят вучняў ва ўзросьце ад 8 да 10 год у адной з турынскіх школаў будуць выкарыстоўваць замест кнігаў невялікія ноўтбукі.

Ноўтбукі для школьнікаў будуць зробленыя італійскай кампаніяй Olidata, на іх будзе ўсталявана аперацыйная сістэма Windows. Кампутары важаць меней за кілаграм і іх можна будзе раняць з вышыні 1,5 метры, да таго ж яны будуць воданепранікальнымі. Доступ школьнікаў у інтэрнэт з ноўтбукаў будзе абмежаваны спецыяльнай праграмай.

Аўтары эксперыменту спадзяюцца, што пры дапамозе гэтага праекту атрымаецца значна скараціць выдаткі на навучаньне. Ноўтбук Olidata каштуе меней за 400 даляраў, а камплект падручнікаў кожны год абыходзіцца ў 700 даляраў.

Бацькі ўжо падтрымалі эксперымент, яшчэ адной мэтай якога зьяўляецца высьветліць, наколькі кампутар можа палепшыць працэс навучаньня.

(паводле брытанскіх СМІ)

Каментары

вы там чытаеце свой сайт ? Smiling
<грае на баяне>

аватар mean_admin

ну што тут зробіш, за усімі не ўсочыш : (
Пакажу tilia і здыму з публікацыі...

да ладна, вас ужо НН перадрукавала Smiling
хай вісіць на навуку

Дапісаць новы камэнтар

Больш інфармацыі што да магчымасьцяў фарматаваньню

CAPTCHA
Гэта пытанне задаецца каб пазбегнуць злаўжывання каментараў спам-робатамі.
     d8888    .d8888b.    .d8888b.    d888   
d8P888 d88P Y88b d88P Y88b d8888
d8P 888 888 888 888 888 888
d8P 888 Y88b. d888 Y88b. d888 888
d88 888 "Y888P888 "Y888P888 888
8888888888 888 888 888
888 Y88b d88P Y88b d88P 888
888 "Y8888P" "Y8888P" 8888888


Спраўдзіце код, напісаны вышэй.

Інтэрв'ю

vishnevski.jpg

Януш Вішнеўскі - зорны госць не толькі менскіх кнігарняў, але і 17-га Міжнароднага форума выдаўцоў у Львове. Ён фізік, які займаецца літаратурай дзеля ўласнага задавальнення. Яго раман "Адзінота ў сеціве" перакладзены на шматлікія мовы. Што зрабіла гэтую кніжку такой папулярнай, чаму Вішнеўскі наогул узяўся за пяро, як ён сумяшчае навуковую і літаратурную працу?

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.