Капні "кэралс" - знойдзеш калядку

 
 Ring Christmas Bells

Музыку ствараюць у Еўропе – у Амерыцы яе толькі аранжыруюць. Сведчаннем праўдзівасці гэтага тэзісу служыць расследаванне ўкраінскіх журналістаў з парталу “ХайВей”, што тычылася паходжання найпапулярнейшае ў ЗША мелодыі “Ring Christmas Bells”. Амерыканскі “carols” аказаўся... украінскім “щедриком”.

Перад тым, як загучаць па радыё и ТВ, песенька “Званіце, калядныя званы” зазнала некалькі істотных трансфармацыяў. Праўда, усе яны тычыліся тэкста, але не простай, нават прымітыўнай, 4-нотнай кампазіцыі мелодыі.

Цяперашнія словы песні прыдумала амерыканцам Міна Луіза Хофман у 1947 г. Пры гэтым за аснову была ўзятая вядомая ў ЗША яшчэ да вайны “калядка” паэта і кампазітара Пітэра Ўілхаўскі. Народжаны ў 1902 г у сям’і закарпацкіх русінаў-эмігрантаў Уілхаўскі, у сваю чаргу, ніколі не хаваў, што ўзяў для сваёй “Carol of the Bells” традыцыйную мелодыю.

Аднак жа, калядка з словамі “Щедрик, щедрик, щедрівочка, прилетіла ластівочка...” насмрэч мела аўтара. Яе прыдумаў (або, як мінімум, упершыню пераклаў для хору) у 1916 г украінскі кампазітар з Падолля Мікола Леантовіч.

Зрэшты, ажно да канца ХХ ст “шчадрыўка-калядка-кэрал” Ring Christmas Bells была ва Ўсходняй Еўропе практычна невядомая. Хаця за 100 гадоў яе выконвалі і Шарль Азнавур, і Пласіда Дамінга – нашаму слухачу яна найлепш прыгадаецца як музычны фон з амерыканскіх фільмаў ( “Адзін дома” альбо “Глыбокія глоткі”). Праўда, у Амерыцы чакаецца новы блокбастэр – “The Spirit”, дзе старая мелодыя ізноў стане галоўнай музычнай тэмай.

(паводле матэрыялу h.ua)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   888888888    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b 888 d88P Y88b d88P Y88b
888 888 888 888 888 888
Y88b. d888 8888888b. Y88b. d888 .d88P
"Y888P888 "Y88b "Y888P888 .od888P"
888 888 888 d88P"
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P 888"
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.