Пішу для не-мэтавай аўдыторыі. У сэнсе - якая ты маладзёж, калі не ведаеш, хто такі Карэл Гот! Апрача Карэла Гота, цікаўлюся сабой, дзецьмі, бюстамі, сабачкамі і трусянятамі. І не кажы, кума, што гэта нецікава!
З спадарыняй Арынай, найстарэйшай жыхаркай Вандэрлэнду, мы сустрэліся выпадкова, у чарзе на мазырскі КПП. Яна нечакана пагадзілася нам рассказаць, як усё адбывалася насамрэч. Вакол яе падзення ў яму, усьлед за белым трусом у капелюшы, дагэтуль ходзіць процьма пагалосак. Прапануем Вашай увазе частковую расшыфроўку гутаркі з умудранаю, але яшчэ вельмі аптымістычнаю паняю.
Распавядае Арына В, жыхарка Менску:
Ой, дзеткі, я і сама ня знаю, как гэтта ўсё палучылась з тымі рыцэрамі. Ну... (сьмяецца). Я гэных клюбаў нарабіла за жыццё – ні пералічыць... От як завядуцца, дык ні разгоніш, ходзюць, робюць гэныя кальчугі... (сьмяецца). Алі на гэтым ні заробіш надта – унь Масьцюк дык участак узяў, дом пабудаваў для сваіх, каб тамака біліся на сотках. Дык міліцыя кажа – нільзя, німа дазволу...
Распавядае Арына В:
Ужэ эта такрок было, ці пазатакрок, ні помню, кагда... То і я прыйшла на гэтту плошчу, як ксёнз прыказаў. І бачу – німа нікога, пуста, толькі што з флагамі, зубры там і арлы. Палядзела – а Божухна, стаяць мае рыцэры, і ніц. То я заплакала і пайшла сабе... (уціраецца хусьцінкай). Як аны з аружжам, то іх, дзеткі, пільнуюць па-ўсякаму і ўжо хочуць пад армію аддаць(нрзбр.), каб пад арміяй хадзілі...
Распавядае Арына В.:
Каб каго кагда намаўляла, плахое слова гаварыла, то ні бронь Божа! Прыходзе, гавора: “Гэту вашу біларусь нінавіджу усю чыста, буду кальчугу тачыць”. То ужо месяц ідзе, другі, сядзіць, точыць і да мяне: “Так што там, Мендзялееўна, з нашым каралём Міндоўгам - ты казала?”. І ўжо пасьмяемся тады, што біларус зрабіўса... А потым снова ўсіх паразганяю к чортавай матары (сьмяецца)...
Распавядае Арына В.:
Так кажэш, дзетка, што яны ся пабралі з сабою? То дзіва Божае... Бо той дык прыйшоў у клуб з хіппаў, а гэная з літоўцаў. І па-нашаму жоднага слова ні ўмелі. Алі маладцы, от люблю іх, каб усе такія былі. Бо ёсьць такія, быдто да мяне паходзяць а патом у шатаны – шусь ці ў паганцы. Тады азноў усіх разганяю і гавару каго вазьму- таго вазьму, цур мяне цур ...
Распавядае Арына В.:
(Кар.: – А хто першы пачаў у горадзе таньцы таньчыць?) - От ні скажу... (думае), алі наверна Міця Жыновіч у сабе рабіў вячоркі, кааб усе ў касьцюмах, хвацкіе такіе. Толькі штота цымбалаў ні любіў (сьмяецца). (Кар.: - А перад ім можа хто быў?) – Алі быў, дзетка, быў, у Ягора збіраліся маладзёж у Мяхнова. (Кар.: – А яшчэ перадом, как гаварыцца?) – О, тагда гэтта саўсім даўней, ужо гэтта Лось стары рабіў. (Кар.: - А самі Вы калі пачалі таньчыць, яшчэ раней ці як?) - Ну, так мы па-другому сабіраліся, гэта ж ні тое, як зараз. Тады нікакіх дудаў ні было і біларусаў. Так збяромса і пад скрыпку: гоп-ца-ца, гоп-ца-ца (задумваецца)...
Размаўляў Аляксей Крукоўскі, фота ўкрадзена пры дапамозе наведзенае магіі ў Берсэрка.
Comments
А яшчэ на вуліцы Савецкай Яцэк Сакалоўскі рабіў у 1931 годзе
) Тада яшчэ і хіппаў не было і бітнікаў розных.
)
Post new comment