Каўчсёрфінг крочыць па планеце

 
чемпионат-2010

Каўчсёрфінг... Вынаходцам гэтай свежай турыстычнай тэхналогіі лічыцца амерыканец Кэйзі Фэнтан. І зусім, на нашую думку, несправядліва – за 50 год да таго, як пачаўся бум сусветных “абменаў начлегамі”, савецкія піянеры ўжо начавалі ў сем’ях сваіх сяброў па ўсім СССР.

Сучасны турыст-“каўчсёрфер”, выбіраючы сціплы пакой у прыватным доме замест дарагіх апартаментаў, тым самым абяцае прадаставіць уласнае жытло камусьці іншаму. На сёння, паводле колькасці рэгістрацыяў на розных інтэрнэт-старонках, рух каўчсёрфераў налічвае да 900 тыс чалавек з 231 дзяржавы.

Напярэдадні Чэмпіянату свету па футболу-2010 каўчсёрферы абяцаюць свааю падтрымку FIFA. Зараз ужо відавочна, што сціплыя гасцінічныя магчымасці паўднёваафрыканскіх Яганэсбурга, Кейптаўна і Прэторыі не ў стане задаволіць жаданні ўсіх жадаючых наведаць ПАР у часе правядзення турніраў. А іх можа набрацца да паўмільёна чалавек.

“Я бразілец і абажаю футбол”,- кажа 29-гадовы Ансэльма Закарыяс Портэс, які ўжо сёння зарэзерваваў сабе начлег у прыватным доме аднаго з шыхароў ПАР. Летась падобным чынам ён даваў сабе рады ў Вялікабрытаніі. У адказ – ягоны дом на пэўны час заняла пара з Венесуэлы, а пасля іншая, з Паўднёвай Афрыкі. Менавіта гэтыя апошнія госці і гарантавалі бразільскаму аматару футбола месца для начлегу за 500 дзён да пачатку Чэмпіянату.

Крыніца: РАР

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.       d8888  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d8P888
888 Y88b. d88P 888 d8P 888
888d888b. "Y88888" 888d888b. d8P 888
888P "Y88b .d8P""Y8b. 888P "Y88b d88 888
888 888 888 888 888 888 8888888888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P 888
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" 888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.