Цікавы спосаб ратавання новых аўтобусаў ад актаў вандалізму з боку футбольных фанатаў і псеўдафанатаў знайшлі ўлады Варшавы. Яны вырашылі размаляваць старыя, дабітыя “Ікарусы” эмблемамі варшаўскіх клубаў – “Легія”, “Палонія”, “Хутнік” і “Варшавянка”. Размалёваныя аўтобусы будуць перавозіць тлумы фанатаў напярэдадні і пасля матчаў.
Па словах Робэрта Чапліньскага з Клубу аматараў гарадскога транспарту гэта добрая ідэя, бо транспартнікі ўсё роўна возяць фанатаў на матчы. Дык няхай лепей нішчаць старыя аўтобусы замест новых. Адно што трэба – зрабіць зменныя эмблемы, каб перад адпаведным матчам павесіць на аўтобус эмблему таго клуба, які гуляе.
Ідэя спадабалася варшаўскаму упраўленню гарадскога транспарту і размалёваныя аўтобусы з’явяцца на вуліцах ужо ў верасні.
(па матэрыялах "?ycie Warszawy")




Комментарии
Отправить комментарий