"Кашмар" і "катастрофа", якія ніколі не адбыліся бы ў Нямеччыне. Так нямецкія СМІ ацанілі рашэнне ўлад Літвы зрэзаць на 40% бюджэт праекту "Вільнюс - культурная сталіца Еўропы 2009" (ВКСЕ). Нямецкія СМІ поўняцца паведамленнямі пра тое, што Літва кампраметуе ў міжнародным маштабе не толькі сябе, але і ідэю культурнай сталіцы.
Міністэрства замежных спраў Літвы лічыць, што дагэтуль праект культурнай сталіцы асвятляўся СМІ у пазітыўным ключы, але калі сітуацыя не выправіцца, колькасць падобных паведамленняў можа павялічыцца.
Вядомы нямецкі тэлеканал ARD у перадачы titel.thesen.temperamente у прайм-тайм распавёў, як Літва ставіцца да прадстаўленай Вільнюсу магчымасці стаць культурнай сталіцай Еўропы ў 2009 году. У рэпартажы гаварылася, што еўракамісар з-за негатыўнага досведу з Вільнюсам у будучыні вырашыў больш не раздаваць гэты тытул незаслужана - а толькі пасля доўгага адборачнага працэсу - каб у будучыні пазбегнуць такіх сітуацый, як у Вільнюсе.
Афіцыйна Еўракамісія выказала шкадаванне ў сувязі з скарачэннем бюджэту ВКСЕ.
(па матэрыялах літоўскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий