Лідэр па росце беспрацоўя

 
кризис - нету работы

Узровень беспрацоўя ў Латвіі б’е рэкорды. На працягу апошняга года ён вырас амаль ў два разы з 6,2% да 12,3% - гэта самыя высокія тэмпы росту сярод краін ЕС. Пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя еўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat. Па ўзроўні беспрацоўя Латвію ў студзені абыйшла толькі Іспанія, дзе яна склала 14,8%. У Славакіі і Літве беспрацоўе склала 9,8%, у Ірландыі - 8,8%, у Эстоніі і Вугоршчыне - 8,6%.

Увесь 2007 год, а таксама ў першай палове мінулага года Латвія ўваходзіла ў шэраг краін ЕС з самым нізкім узроўнем беспрацоўя. А ў кастрычніку мінулага года Латвія ўжо перавысіла сярэдні паказчык па ЕС.

Самае нізкае беспрацоўе ў студзені гэтага года было ў Нідэрландах - 2,8%, Аўстрыі - 4%, Даніі і Кіпры - 4,3%, Славеніі - 4,9%, Чэхіі - 5% і Люксембурзе - 5,1%. Сярэдні паказчык беспрацоўя ў ЕС у студзені складаў 7,6% у параўнанні з 7,5% у снежні.

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.       d8888   8888888888   .d8888b.  
d88P Y88b d8P888 d88P d88P Y88b
888 888 d8P 888 d88P 888
Y88b. d888 d8P 888 d88P .d88P
"Y888P888 d88 888 88888888 .od888P"
888 8888888888 d88P d88P"
Y88b d88P 888 d88P 888"
"Y8888P" 888 d88P 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.