Учора ў Польшчы пачаўся вялікі дабрачынны аўкцыён твораў мастацтва, які праводзіцца ў Інтэрнэце. На працягу 10 дзён кожны жадаючы зможа набыць карціну або скульптуру вядомых польскіх мастакоў і такім чынам дапамагчы хворым дзецям. Аўкцыён праводзіцца пад патранатам Нацыянальнай галерэі сучаснага мастацтва Захэнта.
"Адметнай рысай нашага аўкцыёну з'яўляецца тое, што ён праводзіцца толькі ў Інтэрнэце. У Польшчы дабрачынны інтэрнэт- праект такога маштабу праводзіцца ў другі раз - растлумачыў Вітальд Шрам з фонду "Іншы погляд". - Гэтая новая якасць у галіне сацыяльных праектаў: пасродкам Інтэрнэту мы лучым мастакоў з аматарамі мастацтва. Эфектам ад іх віртуальнай сустрэчы стане папаўненне рэсурсаў для падтрымкі дзяцей, хворых на аўтызм.
Таргі пачаліся 17 сакавіка, а завершацца 27 сакавіка. Увесь прыбытак ад аўкцыёну адправіцца дзецям з аб'яднання адмысловых школ №102, якія размешчаныя ў нацыянальным парку "Міжлессе". Усе працы мастакоў прадстаўленыя на сайце www.innespojrzenie.pl
(PAP Life)
Комментарии
Отправить комментарий