Пах смажанага мяса паралізаваў міністэрства
Як сцвярджаюць эстонскія СМІ, пах смажанага мяса літаральна паралізаваў працу Міністэрства абароны Эстоніі. Службоўцы ў пагонах на працягу апошняга тыдня адчувалі ў працоўных памяшканнях запах смажанага мяса, які, па іх словах, "зводзіў з глузду". І гэта пры тым, што праблем з харчаваннем у супрацоўнікаў міністэрства няма.
Ананімныя крыніцы ў міністэрстве паведамляюць, што часам водар запаўняе ўвесь будынак. Асабліва моцны пах адчуваецца ў кабінетах, вокны якіх выходзяць на вуліцу Сакала, і службоўцы падазраюць, што яго крыніцай з'яўляецца рэстаран Lido, які месціцца побач з установай у цэнтры Solaris. Пах, вядома, прыемны, аднак, яго сталая прысутнасць раздражняе. Некаторыя супрацоўнікі не вытрымліваюць і часта бегаюць у міністэрскую сталовую.
Аднак мэнэджэр рэстарана Lido Тійна Кест тлумачыць з’яўленне пахаў тым, што ў горадзе распачаўся сезон грылю. А большасць працаўнікоў Міністэрства абароны скарысталася гэтым, каб часцей хадзіць на ланч.
Па паведамленнях эстонскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий