Асноўная праблема пры падрыхтоўцы да Эўра-2012 у Львове - пошук фундатара будаўніцтва стадыёна да футбольнага чэмпіянату. "Мы распрацоўваем інвестыцыйную прапанову для фундатара. 25 гектараў зямлі - гэтага замала для таго, каб мы маглі прыцягнуць увагу фундатара, неабходна зрабіць прапанову на суму каля 80 млн эўра", - адзначыў дэпутат гарадской рады Ўладзімір Гырняк падчас круглага стала "Праблемы Эўра-2012 у Львове: ад стадыёна да дарог", які адбыўся сёння, 28 жніўня, у Львове.
"Гэта можа быць зямля вакол стадыёна, таксама можна весці перамовы пра 10 тыс. м кв ў цэнтральнай частцы горада. Будзе сфармавана інвестыцыйная прапанова, якую выкладуць на сайт Львоўскай гарадской рады", - дадаў дэпутат.
Па яго словах, рэальная зацікаўленасць гэтым праектам ёсць у ФК "Львоў", ФК "Карпаты" і фінансавай групы "Росан".
(па матэрыялах украінскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий