Калі в Украіне выйшла пастанова пра абавязковае дубляванне замежных фільмаў на украінскую мову, шмат хто прагназаваў падзенне касавых збораў у кінатэатрах. Але ж вынікі першай паловы 2008 году паказваюць на ўзрастанне даходаў ад кінапракату на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году. Пра гэта паведаміла Асацыяцыя вытворцаў і дыстрыбутараў фільмаў Motion Picture Association (MPA).
Як паведаміў дырэктар буйной кінапракатнай кампаніі B&H Film Distribution Багдан Батрух рынак кінапракату Украіны зараз надта хутка расце, і на яго думку, будзе працягваць расці. “Сёння можна быць пэўным, што вядомыя заявы пра праблемы з пракатам фільмаў, дубляваных украінскаю, мелі выключна палітычны падтэкст. Іх рабілі людзі далёкія ад кінапракату”, - заявіў ён.
“Украінцы як на захадзе, так і на ўсходзе працягваюць хадзіць у кінатэатры, а адзінае, што насамрэч важна, дык гэта якасць фільмаў”, - дадаў спадар Батрух.
(па матэрыялах zaxid.net)



Комментарии
Отправить комментарий