Партугальскі кардынал Жазэ Палікарпа перасцярог жанчын гэтай, пераважна каталіцкай краіны, ад шлюбу з мусульманамі. Па словах кардынала, саюз з мусульманінам “можа абярнуцца такімі непрыемнасцямі, што нават Алаху не вядома, чым усё можа скончыцца”.
Каталіцкая царква не ўхваляе шлюбу з мусульманамі, і кардынал эмацыйна выступіў у абарону гэтай пазіцыі. “Мне вядома, што калі хрысціянка з Еўропы бярэ шлюб з мусульманінам, то як толькі яна трапляе ў краіну мужа, з ёй пачынаюць абыходзіцца, як з мусульманскай жанчынай, гэта значыць істотай другога гатунку”, - сказаў Палікарпо.
Заява, зробленая кардыналам пад час сустрэчы з публікай, была некалькі разоў паказана па тэлебачанню. Мусульмане, лік якіх у Партугаліі складае каля 40 тысяч чалавек, ужо выказалі сваё абурэнне словамі кардынала.
Палікарпо, аднак, скептычна ацаніў магчымасць межрылігійнага дыялогу. “Дыялог можна весці толькі з тымі хто гэтага жадае. Напрыклад з нашымі мусульманамі рабіць гэта вельмі складана” – зазначыў кардынал, якога між тым, адносяць да ліберальнага крыла каталіцкай царквы.
(па матэрыялах партугальскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий