Спачатку яны змагаліся супраць выбараў. З крыкам "дык за нікога ж ты не галасуй", яны кінулі дымавыя шашкі і ўлёткі пад дзверы выбарчага ўчастку N32 у Пячэрскім раёне Кіева. Пазней, на знак пратэсту супраць "выбару без выбару" актывісты заблакавалі і закідалі дымавухамі – гэта, хто не памятае такія падпаленыя шарыкі для пінг-понгу - участак на вуліцы Кудры, 33. Выбары прайшлі і надыйшоў час, каб вызначыцца з чарговымі мэтамі. Зараз яны вырашылі ўстаць на абарону "меншых братоў".
Мэта ёсць – да работы! 18 лютага, сябры арганізацыі Аўтаномнага супраціву аблілі фарбай і кінулі дымавыя шашкі пад дзверы крамы з футрамі Fashion Furs поруч станцыі кіеўскага метро "Рэспубліканскі стадыён". Акрамя таго, сябры руху раскідалі ўлёткі, у якіх заклікалі да байкоту прадукцыі з натуральнага меха.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, адзін з удзельнікаў акцыі затрыманы.
Па паведамленнях украінскіх СМІ
Комментарии
Отправить комментарий