Неандэрталец у гіпер-пячоры

 
собиратели

Апошнім часам у манчэстэрскія крамы валам паваліў народ. Адміністрацыя гандлёвага цэнтру Manchester Arndale, падзівіўшыся на падазроны - для крызісных часоў - рост ліку пакупнікоў, узяла ды замовіла даследаванне прафесійнаму псіхолагу. А доктар Дэйвід Холмс узяў ды і патлумачыў феномен: людзі проста паводзяць сябе, як неандэртальцы...

Аналізуючы лютаўскі рост пакупнікоў у Брытаніі і назіраючы за паводзінамі кліентаў у супермаркеце, навуковец з ММU (Манчэстэр Мэтраполітан Юнівэсіты), прапанаваў забаўную гіпотэзу. Маўляў, крызіс тут ні пры чым – справа ў надвор’і. Каб зразумець сувязь,трэба ўявіць сябе жыхаром позняга каменнага веку, якія таўкуцца ў пячоры, калі на двары зіма.

У версіі Дэйвіда Холмса, і продкі ў пячоры, і сучаснікі ў краме займаюцца прыблізна адной і той справай: перабіраюць харчы. Архаічныя збіральнікі карэнняў і ўсялякае падліны маглі гадзінамі сартаваць назбіранае добрым надвор’ем: гэта – у ежу, а гэта – у смецце. Наведнікі ў краме робяць, уласна, тое ж самае, заходзячы ў гіпермаркеце ў адныя буцікі і абмінаючы іншыя. Пры гэтым, і ў пячоры, і ў краме цёпла, у адрозненне ад вуліцы.

Маразы і завірухі пачатку года на брытанскіх вуліцах, згодна з гіпотэзай манчэстэрскага псіхолага, уздзейнічаюць на абываталя гэтак сама, як і 50 тыс гадоў таму. Крызіс тут недарэчы – а вось выразная перавага кабетаў, што назіраецца сярод пакупнікоў, наводзіць на цікавыя эвалюцыйныя паралелі. Дык хто там смецце перабіраў?

(паводле матэрыялу kopalniawiedzy.pl)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.   8888888888  8888888888   .d8888b.  
d88P Y88b d88P d88P d88P Y88b
Y88b. d88P d88P d88P 888
"Y88888" d88P d88P .d88P
.d8P""Y8b. 88888888 88888888 .od888P"
888 888 d88P d88P d88P"
Y88b d88P d88P d88P 888"
"Y8888P" d88P d88P 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.