Песня пра Хітроў - хіт у Інтэрнэце

 
tierminal_5.jpg

Аматарская песенька пра хаос у нядаўна адчыненым тэрмінале №5 лонданскага аэрапорта Хітроў зрабіла фурор у Інтэрнэце.

Кліп на песню пад назовам "Песня тэрмінала №5" з'явіўся на сайце YouTube. Штодня яго праглядаюць некалькі тысяч чалавек. Акрамя таго, песня з'явілася ўжо ў плэй-лістах шматлікіх радыёстанцый, а ў хуткім часе яе выпусцяць асобным сінглам.

Аўтар і выканаўца песні - новазеландзец Цім Сун, багаж якога знік падчас палёту на самалёце British Airways у 2006 годзе. Сун ляцеў на ўласнае вяселле, а ў зніклай валізцы была сукенка нявесты і гарнітур сведкі. "Багаж праўда знайшоўся за некалькі гадзін да вяселля, але гэтае вяселле стала нам у капеечку", - распавёў Сун.

Сун запісаў песню разам са сведкай на вяселлі Эндзі Бэйнсам. Сябры вырашылі запісаць песню пасля таго, як наслухаліся аповедаў пра хаос і блытаніну на новым тэрмінале ў аэрапорце Хітроў. Ахвярай тэрмінала №5 стала таксама вядомая мадэль Наомі Кэмпбэл для якой пошукі багажу скончыліся скандалам у паліцыі. (па матэрыялах РАР)

Комментарии

Збываюцца запаветы Уорхала -- кожны атрымаў права на сваен 15 хвілінаў славы. Згубіўся багаж, зрыфмаваў на гэтую тэму некалькі словаў, найграў некалькі акордаў, выклаў у сеціве - вось і слава прыйшла.

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
     d8888    .d8888b.    .d8888b.   888888888  
d8P888 d88P Y88b d88P Y88b 888
d8P 888 Y88b. d88P 888 888
d8P 888 "Y88888" 888d888b. 8888888b.
d88 888 .d8P""Y8b. 888P "Y88b "Y88b
8888888888 888 888 888 888 888
888 Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
888 "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.