Фільм пра дачку Кастра

 
dochka_Kastro.jpg

Сцэнарыст і прадзюсар Бобі Марэска намерваецца перанесці ў кіно гісторыю жыцця Аліны Фернандэс, адзінай дачкі кубінскага лідэра Фідэля Кастра. Цалкам верагодна таксама, што Марэска, які атрымаў калісьці “Оскара” за сцэнар “Горада гнева” выступіць рэжысёрам гэтага фільму.

Фернандэс - дзіця Кастра і ягонай патаемнай каханкі, з якою ён меў зносіны падчас свайго першага шлюбу. У 10 гадоў Аліна даведалася, што мужчына, які наведвае іх сям’ю ўначы і чалавек, якога яна бачыць па тэлебачанні – гэта яе бацька. У 1993 годзе яна выехала з Кубы ў Гішпанію, а потым пераехала ў ЗША. У 1998 годзе Фернандэс надрукавала свае ўспаміны пад назваю “Дачка Кастра: мемуары выгнанніка з Кубы”, у якіх апісала свой лёс і жыццё на Кубе.

Прадзюсары не плануюць экранізаваць толькі біяграфію дачкі Кастра, яны маюць намер зрабіць эпапею кшталту “Горада гнева”. У фільме апрача гісторыі пра Фэрнандэс плануецца паказаць партрэт кубінскага грамадства. Сама Фернандэс выступіць кансультантам на здымках фільма. (па матэрыялах РАР)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.       d8888    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d8P888 d88P Y88b d88P Y88b
888 888 d8P 888 888 888 888
Y88b. d888 d8P 888 Y88b. d888 .d88P
"Y888P888 d88 888 "Y888P888 .od888P"
888 8888888888 888 d88P"
Y88b d88P 888 Y88b d88P 888"
"Y8888P" 888 "Y8888P" 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.