Штогод усё больш людзей купляе тавары ў інтэрнэце. Звычайна, замоўленыя плыты, прасы альбо мабільныя тэлефоны высылаюцца поштай. Аднак не ўсе атрымліваюць свае бандэролі. Часам па прычыне памылкова альбо неразборліва напісанага адраса, пасылка не даходзіць да пакупніка і губляецца ў паштовых нетрах.
Паштовае аддзяленне ў польскім горадзе Калюшкі вырашыла арганізаваць аукцыён, на якім будуць прадавацца тое, што не трапіла да адрасату. Штомесяц тут збіраецца каля 5 тысяч пасылак з усёй краіны. “Невядома, чаму так адбываецца. Частка бандэроляў мае няправільна напісаны адрас і да таго ж на іх адсутнічае адрас адпраўніка”, - распавядае Мечыслава Завада, кіраўнік аддзелу недастаўленых пасылак у Калюшках.
Пачкі ляжаць у Калюшках ажно 13 месяцаў. Пасля гэтага іх змесціва можна выстаўляць на аўкцыён. З малатка ідуць фотаапараты, мабільнікі, прасы, дыскі, хаця часам здараюцца наўтбукі, лыжы, і афрыканскія рытуальныя дзіды. Пані Завада кажа: “Аднойчы адкрылі бандэроль, а там курыныя косці. Аказалася, сусед выслаў да суседа з цыдулкай “Вось, што засталося ад тваёй куры”. Альбо прах нябожчыка аднойчы знайшлі, высланы, каб развеяць над морам”.
Так што калі да вас з Польшы не дайшла пасылка альбо вашы сваякі не атрымалі нічога ад вас, можаце быць спакойны - ваша бандэроль хутчэй за ўсё ўжо ў Калюшках.
(па матэрыялах польскіх СМІ)
Comments
Post new comment