Наш, літоўскі Грунвальд за 3 млн даляраў

 
Zhalghitrys.jpg

Літоўцы ўжо пачалі рыхтавацца да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Урад прыняў рашэнне прафінансаваць здымкі мастацкага фільма, прысвечанага гістарычнай падзеі, якая ў літоўскай версіі называецца “Жальгірыс”.

Прэм’ер-міністр Кіркілас карэктна вызначыўся, што “Жальгірыская тэма – не толькі тэма Літвы, але і нашых суседзяў – палякаў, беларусаў, расейцаў, немцаў, украінцаў, з якімі мы спадзяемся ўсталяваць у гэтай справе партнёрскія стасункі “. МЗС даручана празандаваць цікаўнасць да удзелу ў праекце іншых краінаў.

Планаваны бюджэт карціны “Жальгірыс – Жалезны Дзень” складае каля 5 млн даляраў. Аднак жа літоўская доля, як мяркуюць урадоўцы, павінна быць не меншаю за 3 млн. Іначай – баяцца, каб замежныя “партнёры” не навязалі рэжысёру сваё бачанне падзеяў.

Аўтар сцэнарыю да фільма – славуты Юозас Марцінкявічус, здымаць кіно будзе Раймундас Банёніс. Літоўцы спадзяюцца, як знойдуць грошы, закончыць здымкі акурат да юбілею, у 2010 г.

(паводле матэрыялу penki.lt)

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  d888     .d8888b.   888888888    .d8888b.  
d8888 d88P Y88b 888 d88P Y88b
888 .d88P 888 Y88b. d88P
888 8888" 8888888b. "Y88888"
888 "Y8b. "Y88b .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888 888
888 Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P
8888888 "Y8888P" "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.