Бруна Шульц зноў у Драгобычы

 
shulc.jpg

У Драгобычы на Львоўшчыне прайшоў міжнародны украінска-польска-нямецкі плэнэр, прысвечаны творчасці Бруна Шульца. Большасць творчае спадчыны самога выдатнага польска-габрэйскага пісьменніка і мастака лічыцца незваротна страчанай.

Бруна Шульц быў расстраляны немцамі ў Драгобычы ў 1942-м г. Невядомае ні месца ягонага пахавання, ні лёсы ягоных рукапісаў і графічных лістоў.

Найбольшую таямніцу для біёграфаў Шульца доўгі час складала т.зв. легенда пра “казкавы пакой”. Ідзецца пра размалёўкі сценаў дзіцячага пакою, якія Шульц выканаў у часе вайны на замову свайго нямецкага “апекуна”, Фелікса Ландаў. Да 2002-га г існаванне такога пакою ў Драгобычы многімі ставілася пад сумнеў.

Ажно, “казкавы пакой” Шульца у адным з гарадскіх дамоў нечакана знайшлі нямецкія кінадакументалісты. А за гэтым пачаўся скандал: прадстаўнікі ізраільскага інстытуту “Яд Вашэм” - зберагальніка сусветнае яўрэйскае спадчыны, таемна вывезлі з Украіны каля паловы знойдзеных драгобыцкіх роспісаў.

Цяперашняя мастацкая акцыя “DROHOBYCH. EU” не прэтэндуе на аднаўленне страчанае спадчыны Шульца, але спрабуе творча яе пераасэнсаваць. Выстава мастацкіх твораў, выкананых цягам акцыі, пасля Драгобыча наведае Львоў, Варшаву і Бон. Але праўдзівая разынка праекту – майстар-класы мастакоў для мясцовых дзяцей: як вядома, Бруна Шульц працаваў настаўнікам малявання ў драгобыцкай гімназіі.

(паводле матэрыялаў украінскае прэсы)

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
  .d8888b.    .d8888b.   8888888888  8888888888 
d88P Y88b d88P Y88b d88P d88P
888 888 888 d88P d88P
888d888b. Y88b. d888 d88P d88P
888P "Y88b "Y888P888 88888888 88888888
888 888 888 d88P d88P
Y88b d88P Y88b d88P d88P d88P
"Y8888P" "Y8888P" d88P d88P


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя