Восеньскі прызыў - у архіў

 
prizyv.jpg

У Літве пачынаецца рэформа войска. Усеагульны прызыў стане гісторыяй ужо праз 6 гадоў. У 2014 годзе літоўскае войска павінна цалкам перайсці на прафесійную аснову. Сойм Літвы ў аўторак прыняў шэраг законаў аб структуры войска.

Па інфармацыі прэс-службы літоўскага парламента, колькасць маладых людзей, пакліканых увесну ў шэрагі літоўскага войска склала 1600 чалавек. Па новым заканадаўстве ў наступным годзе колькасць навабранцаў скароціцца да 600 чалавек. Закон прадугледжвае адмену ў 2013-2014 гадах агульнай вайсковай павіннасці і пераход усяго войска да прафесійных асноваў камплектацыі.

Акрамя таго, колькасць літоўскага войска будзе паступова скарачацца. Зараз асабовы састаў салдатаў тэрміновай і прафесійнай воінскай службы, нацыянальнай гвардыі і курсантаў складаецца з амаль 16 тысяч чалавек. Да 2009 году колькасць вайскоўцаў скароціцца да 14,2 тысяч, а да 2013 году - да 13,7 тысяч чалавек.

(па паведамленнях расійскіх СМІ)

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
     d8888    .d8888b.   8888888888   .d8888b.  
d8P888 d88P Y88b d88P d88P Y88b
d8P 888 888 d88P 888 888
d8P 888 .d88P d88P Y88b. d888
d88 888 .od888P" 88888888 "Y888P888
8888888888 d88P" d88P 888
888 888" d88P Y88b d88P
888 888888888 d88P "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя


2007-2009, Fundacja Kultury Chrześcijańskiej ZNAK Падрабязней пра сайт...