“Танок на майдані Конго” уганараваны кавэр-дыскам

 
TNMK1.jpg

У Кіеве адбылася прэзентацыя дыску кавер-версіяў культавай хіп-хоп-каманды “ТНМК”. На дыску пад назвай “Реформатція-2” запісаныя рымейкі ад такіх папулярных украінскіх выканаўцаў, як Алег Скрыпка, Марыя Бурмака, Сафія Ратару, гуртоў “Кріхітка Цахес” і “Гуцул Каліпсо”.

Кожны з іх прапанаваў сваё бачанне выбранай песні з рэпертуру ТНМК. Прыкладам, у версіі Алега Скрыпкі песня “Пупсикі” трансфармавалася ў “Les Poup?es”, а лірычная спявачка Бурмака выканала жорсткую кампазіцыю “Арешт”.

“Калі мы рыхтавалі першы падобны альбом, то сутыкнуліся з праблемаю, што амаль ніхто не валодае майстэрствам хіп-хоп-чытання. Цяпер жа выявілася так шмат ахвочых, што мы аніяк не маглі спыніць працэс”, - распавядае лідэр ТНМК Фоззі.

Плыта фактычна складаецца з дзвюх частак. Першая з іх асобным дыскам будзе пашырацца праз музычныя крамы, другая стане даступнаю толькі інтэрнэт-слухачам.

(паводле матэрыялаў Newsru.ua )

Comments

ТНМК - крута!

cynamon's picture

Да, када-та быў іхны канцэрт у Менску, от яны пазажыгалі.

PAP's picture

Даўно толькі было гэта. Каб яны ў Палацы спірта пазажыгалі, ото ж було б. Гы

ТНМК Рулезззз!!!!

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
Y88b. d88P 888 888 888
"Y88888" .d88P .d88P .d88P
.d8P""Y8b. .od888P" .od888P" .od888P"
888 888 d88P" d88P" d88P"
Y88b d88P 888" 888" 888"
"Y8888P" 888888888 888888888 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя