Гэты год асаблівы для Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У 2008 годзе самаму вядомаму жыхару гэтай краіны - Нэльсану Мандэле спаўняецца 90-гадоў. Таму год 2008 у свеце - гэта год і Нэльсана Мандэлы таксама .
“Нэльсан Мандэла – гэта не толькі “айцец” сапраўдна паўднёва-афрыканскай дзяржаўнасці, але і глабальная ікона. Ягоная прыхільнасць да міру, талерантнасці, свабоды і павагі да людзей прываблівае не адно пакаленне”, - кажа амбасадар Паўднёваафрыканскай Рэспублікі у Польшчы, спадар Фэбэ Падгайтэр-Джыкубуле. Амбасадар паведаў, што ўпершыню ён спаткаў Мандэлу на пачатку 90-х і быў здзіўлены ягонымі чалавечымі рысамі: мяккасцю і цеплынёй, уменнем слухаць чалавека і адначасова пераконваць яго.
З нагоды ўгодкаў Нэльсана Мандэлы амбасады ПАР у розных краінах падрыхтавалі адмысловыя сайты на якім можна скласці асабістыя віншаванні Нэльсану Мандэле з зычэннямі. У Польшчы віншаванні можна скласці на сайце http://afryka.org/mandela.
(па матэрыялах www.ngo.pl)



Комментарии
Отправить комментарий