Гэта не жарт: гішпанцы, французы і палякі маюць больш высокую якасць жыцця чым ірландцы альбо брытанцы, нягледзячы на ніжэйшыя заробкі. Падстава – вынікі параўнальнага аналізу цэнаў, заробкаў і коштаў жыцця.
Даследаванне праводзілася у 10 краінах ЕС. Тройка першых краінаў па якасці жыцця - Італія, Данія і Швецыя. Апошнія тры месцы – з 8-га па 10-е адпаведна – Польша, Велікабрытанія і Ірландыя.
Усяго для ацэнкі краінаў вучоныя выкарысталі 19 паказчыкаў, якія датычыліся заробкаў, цэнаў, коштаў утрымання сям’і (спажывецкага кошыку), якасці медыцынскіх паслуг, даступнасці сярэдняй і вышэйшай адукацыі і г.д.
Брытанцы маюць самыя высокія гадавыя заробкі сярод даследаваных краінаў - 35 730 фунтаў без падаткаў, тады як у астатніх сярэднія гадавыя заробкі складаюць каля 25 000 фунтаў стэрлінгаў за год. Але адпаведна і плацяць брытанцы за бензін, медыцынскія паслугі і ЖКП больш за ўсіх астатніх на 6-7%.
Сярэднестатыстычны брытанец мае толькі 29 дзён, вольных ад працы, тады як такі самы француз мае ажно 40 дзён. На пенсію брытанцы выходзяць у 63 гады (сярэдні паказчык), а тыя самы палякі – у 58 гадоў.
(па матэрыялах РАР)



Комментарии
Отправить комментарий