Мяжа ўкраінская, танкі расейскія

 
tanki.jpg

Нечаканую кантрабанду выкрылі нядаўна ўкраінскія мытнікі на мяжы з Польшчай. Нейкі валынскі бізнэсмэн пад выглядам прадукцыі для будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі вырашыў правезці партыю запчастак да расійскіх танкаў і БМП. Канчатковым пунктам дастаўкі грузу павінна была стаць Чэхія.

Па інфармацыі мытнікаў, дэталі былі вырабленыя ў Чэлябінску. Груз складаўся з розных дэталяў ваеннай тэхнікі, уласна з 125 адзінак ВКП-1 (вярчальная кантактная прылада для танка Т-72), а таксама электрамагніт на прывадзе гарызантальнага навядзення ўзбраення танка і электрарухавікі прывада ўзбраення БМП-2.

Цяпер мытныя службы разам з калегамі з СБУ (Службы бяспекі Ўкраіны) высвятляюць як гэтыя дэталі патрапілі да прадпрымальніка і хто атрымальнік грузу ў Чэхіі. Ці быў хтосьці затрыманы па гэтай справе, інфармацыі пакуль няма.

(па матэрыялах украінскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
 888888888    .d8888b.   8888888888   .d8888b.  
888 d88P Y88b d88P d88P Y88b
888 Y88b. d88P d88P 888 888
8888888b. "Y88888" d88P Y88b. d888
"Y88b .d8P""Y8b. 88888888 "Y888P888
888 888 888 d88P 888
Y88b d88P Y88b d88P d88P Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" d88P "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.