Новая якасць рэстаўрацыі

 
Воскресенский собор в Нарве

Добрая навіна для рэстаўратараў помнікаў прыйшла з Эстоніі. Латвійскія хімікі і эстонскія тэхнолагі сумеснымі высілкамі распрацавалі ўнікальную рэстаўрацыйную сумесь. Гэтая сумесь дазваляе не проста рамантаваць старадаўнія будынкі, а нават максімальна захоўваць матэрыялы таго часу.

Навіна прыйшла менавіта з Эстоніі, таму што сумесь упершыню была апрабаваная менавіта ў Эстоніі. З яе дапамогай рэстаўруецца будынак Васкрасенскага сабора ў Нарве, а таксама старадаўняя школа ў адным з эстонскіх паветаў. Новая сумесь не з'яўляецца ўніверсальнай, яна падбіраецца да кожнага пэўнага аб'екта. Пры гэтым бяруцца пад увагу асаблівасці паверхні, якая абнаўляецца. Сумесь створаная адмыслова для будынкаў, пабудаваных у XVIII і XIX стагоддзях.

Аўтар ідэі - Андрыс Ваганс, дырэктар Sakret Baltic, найбуйнейшай на балтыйскім рынку фірмы па вытворчасці будаўнічых сумесяў. Да таго як стаць дырэктарам Sakret у краінах Балтыі Ваганс займаўся рэстаўрацыяй каменя.

"На 100 адсоткаў распазнаць формулу старых матэрыялаў вельмі цяжка, таму мы распрацавалі такі склад, які вёў бы сябе гэтак жа, як старыя тынкоўкі, не наносячы ім шкоды", - кажа Ваганс. Па дадзеных Ваганса, сумесь па-ранейшаму застаецца ўнікальнай: ніхто больш у краінах Балтыі такога не вырабляе, хоць у Літве вядуцца свае распрацоўкі.

Па матэрыялах эстонскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
 8888888888   .d8888b.   888888888    d888   
d88P d88P Y88b 888 d8888
d88P Y88b. d88P 888 888
d88P "Y88888" 8888888b. 888
88888888 .d8P""Y8b. "Y88b 888
d88P 888 888 888 888
d88P Y88b d88P Y88b d88P 888
d88P "Y8888P" "Y8888P" 8888888


Введите код, отбражённый выше.