Папулярны латвійскі журналіст Лата Лапса правёў даследаванне грамадскай думкі на тэму: "Каму зайздросцяць і каго любяць латышы?". Пытанні былі адкрытыя, г.зн. рэспандэнты маглі назваць свайго "героя".
Спіс тых, каму меркаваннем латышоў "добра жывецца ды смачна п’ецца" атрымаўся нечаканым і разнастайным. Найбольшую зайздрасць і любоў у латышоў выклікалі гнаны алігарх і па сумяшчальніцтве мэр Вентспілса Айварс Лембэргс, экс-прэзідэнт краіны Вайра Віке-Фрэйберга, спявачкі Лінда Лін і Лайма Вайкуле, а таксама Райманд Паўлс.
Лідэрам рэйтынгу апынуўся гнаны алігарх Айварс Лембергс, на другім месцы - бізнэсмэн і палітык Андрыс Шкеле. На думку большасці апытаных жыццё гэтых людзей можна лічыць удалым.
Трэцяе месца заняла былы прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга. Шмат хто з рэспандэнтаў шчыра зайздросцяць яе здольнасцям і сувязям. А на чацвёртым месцы апынуўся кумір савецкіх жанчын, папулярны кампазітар Райманд Паўлс. Самой сэксуальнай жанчынай і спявачкай аказалася Лайма Вайкуле.
Замыкае рэйтынг спявачка Лінда Лін, чыя постаць выклікала найбольшае захапленне ў рэспандэнтаў.
(па матэрыялах латвійскай прэсы)



Комментарии
Отправить комментарий