Польскія кляштары вырашылі ўключыцца канкурэнтную барацьбу на рынку турыстычных паслуг. З гэтага году яны прапануюць моладзі адпачынак у сваіх турыстычных летніках, вандроўкі на плытах альбо каяках і рэлаксацыю ў выглядзе пустэльніцтва.
Перш за ўсё прапанова датычыцца тых, хто не здолеў выехаць за мяжу альбо на Балтыку па фінансавых прычынах. “Яны могуць начаваць у нашых манастырах па ўсёй краіне. Выезды на экскурсіі і начлегі фінансуюцца ордэнам”, - кажа францысканін а.Пётра Рэйзнэр.
Турыстычны хіт гэтага сэзону – “Францысканскае лета”. Ад удзельнікаў праграмы патрабуецца згода на тое, што яны правядуць ў скіце 5 дзён у маўчанні. У манахаў-піяраў турысты могуць адправіцца ў рэйд на роварах альбо пайсці ў паход па Татрах.
Нягледзячы на тое, што ўдзел у такіх летніках часта асацыюецца з штодзённымі малітвамі манахі сцвярджаюць, што далучыцца да лагеру можа любы чалавек.
(па матэрыялах польскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий