Літоўскія "хрушчоўкі" і бетонныя дамы перыяду 70-80-х гадоў чакаюць на карэнную рэканструкцыю. Ужо ў бягучым годзе Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы плануе вынесці на разгляд парламента папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс, якія дазволяць надбудоўваць на шматпавярховых дамах дадатковыя паверхі. Новыя кватэры будуць рэалізаваныя на рынке нерухомасці, атрыманыя сродкі будуць выдаткаваныя на мадэрнізацыю наступных будынкаў.
Прычым надбудоўваць шматпавярховыя дамы плануецца не паасобку а цэлым кварталам, бо ў міністэрстве ўпэўненыя, што "абнаўленне" асобных дамоў невыгодна. Папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс неабходныя, для таго, каб лічыць дадатковы паверх мадэрнізацыяй. У такім выпадку будзе дастаткова згоды 51 адсотка жыхароў дому, а не 100 адсоткаў як гэта прадугледжана сённяшнім заканадаўствам.
(па матэрыялах літоўскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий